Роберт Лоўры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Роберт Лоўры
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 23 снежня 1987(1987-12-23) (36 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 188 см[2]
Вага 78 кг[3][2]
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Dayton Flyers men's basketball[d]
2010—2011 Saar-Pfalz Braves[d]
2011—2012 Levharti Chomutov[d]
2012—2013 Best Balıkesir B.K.[d]
2013—2014 Trapani Shark[d]
2014 A.S. Koroivos Amaliadas[d]
2014—2015 ВЭФ (баскетбольны клуб)
2015—2016 Nea Kifissia B.C.[d]
2016 Alba Berlin[d]
2016—2017 Астана
2017—2018 Antalya Greater Metropolitan Municipality Sports Club[d]
2018—2019 Пернік Торунь
2019—2021 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Лоўры (нар. 23 снежня 1987, Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст, разыгрываючы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Баскетболам пачаў занімацца ў старэйшай школе. Быў у камандзе коледжа Сесіл і 2 сезоны ва ўніверсітэце Дэйтана.

Прафесійная кар’ера разыгрываючага пачалася ў другой нямецкай лізе, у клубе «Саар-Пфальц Бравес». Затым сезон у чэшскім «Хамутоў», пасля якога ён перабраўся ў турэцкі «Балыкесірспор».

У сезоне 2013/14 гуляў у італьянскім клубе другога дывізіёну «Трапані», а наступны год пачаў у грэчаскім клубе «Каройвас», але ўжо ў снежні 2014 года перайшоў у ВЭФ, з якім стаў чэмпіёнам Латвіі.

Наступным клубам Роберта стаў «Неа Кіфісія», але ўжо ў студзені ён перабіраецца ў нямецкую «Альбу». Потым — «Астана», «Антальяспор» і «Торунь». Сезон 2019 гулец пачынаў у грэчаскім «Прамітэасе».

У кастрычніку 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[4].

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. а б https://www.easycredit-bbl.de/spieler/7aad69c1-82e1-4b20-831f-519069282ffb Праверана 16 лютага 2024.
  3. https://www.easycredit-bbl.de/spieler/7aad69c1-82e1-4b20-831f-519069282ffb Праверана 21 студзеня 2024.
  4. Лоўры ў «Цмокі-Мінск» Архівавана 17 ліпеня 2021.