Роберт Рэкард

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Рэкард
Robert Recorde
Robert recorde.jpg
Роберт Рэкард (1510–1558)
Дата нараджэння

1510(1510)

Месца нараджэння

Тэнбі, Уэльс

Дата смерці

1558(1558)

Месца смерці

Лондан, Англія

Грамадзянства

Уэльс

Навуковая сфера

фізіка, матэматыка, медыцына

Альма-матэр

Кембрыджскі ўніверсітэт і Оксфардскі ўніверсітэт

Роберт Рэкард (англ.: Robert Recorde, каля 1510—1558) — уэльскі ўрач і матэматык. Вядомы, у прыватнасці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля 1510 г. у рэспектабельнай уэльскай сям'і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучанне ў Оксфардскі ўніверсітэт, які скончыў у 1531 г.. Заняўшыся медыцынскай дзейнасцю, у 1545 годзе адправіўся на навучанне ў Кембрыдж. Пасля заканчэння вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.

Праз некаторы час пераехаў у Лондан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манетнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым урачом Эдуарда VI і Марыі I.

Быў абгавораны сваім палітычным апанентам, асуджаны, арыштаваны за даўгі і пасаджаны ў турму «Кінгз бенч» у акрузе Саўтворк, дзе памёр у 1558 годзе.

Працы[1][правіць | правіць зыходнік]

Першае друкарскае з'яўленне знака роўнасці (запісана ўраўненне 14x + 15 = 71)
  • The Grounde of Artes, teachings the Worke and Practise, of Arithmeticke, both in whole numbers and fractions (каля 1540) — першая выдадзеная ў Англіі кніга па алгебры.
  • The Pathway to Knowledge, containing the First Principles of Geometry … bothe for the use of Instrumentes Geometricall and Astronomicall, and also for Projection of Plattes (Лондан, 1551)
  • The Castle of Knowledge, containing the Explication of the Sphere both Celestiall and Materiall, etc. (Лондан, 1556)
  • The Whetstone of Witte, whiche is the seconde parte of Arithmeteke: containing the extraction of rootes; the cossike practise, with the rule of equation; and the workes of Surde Nombers (Лондан, 1557). Менавіта ў гэтай кнізе быў прапанаваны знак роўнасці
  • The Urinal of Physic (1548) — кніга па медыцыне, шматкроць перавыдавалася.

Меней вядомыя працы:

  • Cosmographiae isagoge
  • De Arte faciendi Horologium
  • De Usu Globorum et de Statu temporum

Зноскі

  1. Jourdain, Philip E. B. 1913, «The Nature Of Mathematics»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: ТетраСистемс, 2007. — С. 550.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]