Робсан (гара)
Jump to navigation
Jump to search
Робсан англ.: Mount Robson | |
---|---|
![]() | |
Тып | Гара |
Размяшчэнне | 53°06′37″ пн. ш. 119°09′24″ з. д.HGЯO |
Горная сістэма | Канадскія Скалістыя горы |
Вышыня вяршыні | 3959 м |
Адносная вышыня | 2839 м |
Першае ўзыходжанне | 31 ліпеня 1913 г. |
Робсан (англ.: Mount Robson) — найвышэйшы пункт грады Скалістых гор; таксама з’яўляецца і найвышэйшым пунктам Канадскіх скалістых гор. Размешчана на тэрыторыі правінцыйнага парка г. Робсан у Брытанскай Калумбіі. Гара Робсан вылучаецца вертыкальнай будовай рэльефу. Адлегласць ад возера Берг да вяршыні — 2300 м. Паўночны схіл моцна заснежаны. Таўшчыня ледавіковага покрыва складае 800 метраў ад вяршыні да ледавіка Берг. Вышыня паўднёвага схілу дасягае 3000 метраў ад падножжа да вяршыні.