Роднае слова (літаратурнае аб’яднанне)
Літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова» (створана ў 1990 годзе) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае прафесійных і самадзейных паэтаў, пісьменнікаў і журналістаў.
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]
Аматарскае аб’яднанне «Роднае слова» створана пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі з 1990 года па ініцыятыве дырэктара музея, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, публицыста, літаратуразнаўца Уладзіміра Ліўшыца. У 1996 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яднанню было прысвоена ганаровае званне «Народны калектыў». Кіраўнікамі яго былі: Вольга Зеньковіч, Святлана Кротава (Скаромная), Марыя Студнева, Наталля Ермалаева, Ірына Кальчэўская, Інна Шурынава, з 2004 года — Людміла Дзеружкова.
Склад аб’яднаня[правіць | правіць зыходнік]
Аб’яднанне налічвае 25 чалавек. Сюды ўваходзяць людзі рознага ўзросту (ад 24 да 93 гадоў) і прафесій: журналісты, настаўнікі школ, служачыя, выкладчыкі і студэнты БДСГА, пенсіянеры. Гэта і пачынаючыя літаратары, і тыя, у каго за плячыма не адзін зборнік і публікацыі ў вядучых беларускіх і замежных выдавецтвах. Сярод яго ўдзельнікаў і члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Ніна Кавалёва (аўтар 24 паэтычных зборнікаў для дарослых і дзяцей),Наталля Ніканчук ( аўтар 3-х зборнікаў), дзіцячы паэт Анатоль Прохараў (аўтар 3-х зборнікаў), журналіст, паэт і гумарыст Міхаіл Уласенка (аўтар 3-х зборнікаў), члены Саюза беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Мініч (аўтар 10 зборнікаў), краязнаўца,літаратуразнаўца і публіцыст Уладзімір Ліўшыц ( аўтар больш за 85 зборнікаў, кніг і брашур), член Міжнароднага саюза пісьменнікаў Аляксандр Клачкоў (аўтар 11 паэтычных зборнікаў). Самы старэйшы з удзельнікаў аб’яднання — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Леанід Антонавіч Самусенка, катораму больш за 90 год (аўтар двух кніг).
Галоўныя задачы аб’яднання і асноўныя формы працы[правіць | правіць зыходнік]
- развіццё творчых здольнасцей і маральна-эстэтычнага густу ва ўдзельнікаў аб’яднання; арганізацыя індывідуальнай работы з асобнымі яго членамі, павышэнне іх літаратурна-мастацкай адукацыі.
- арганізацыя і правядзенне сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі;
- выданне і прэзентацыя кніг мясцовых аўтараў;
- правядзенне творчых вечароў членаў аматарскага аб’яднання;
- арганізацыя сустрэч членаў аб’яднання з вучнямі школ і студэнтамі;
- гутаркі і лекцыі;
- завочныя падарожжы па літаратурных мясцінах;
- відэа-літаратурныя гадзіны;
- конкурсы маладых літаратараў;
- літаратурныя гасцёўні на радыё;
- збор і вывучэнне літаратурнай спадчыны Горацкага краю;
- арганізацыя экскурсій па літаратурных мясцінах Беларусі;
- вывучэнне ў архівах і бібліятэках матэрыялаў, звязаных з біяграфіямі і творчасцю паэтаў і пісьменнікаў-землякоў.
Вынікі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]
На працягу дзейнасці сябрамі аб’яднання было выдадзена больш за 200 зборнікаў мясцовых аўтараў і надрукаваны сотні артыкулаў аб іх творчасці. Толькі ў 2016—2018 гг. было выдадзена 17 літаратурных зборнікаў членаў аб’яднання.
Члены аб’яднання актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых святах, фестывалях, форумах, конкурсах: Рэспубліканскім свяце «Дзень беларускага пісьменства», Нацыянальным музейным форуме «Музеі Беларусі», Міжнародным літаратурным форуме «Славянская лира» (г. Мінск), Міжнародным фестывалі народнай творчасці «Порубежье» (п. Шумячы Смаленскай вобласці); міжнародных літаратурных конкурсах «Славянская лира», памяти К. Сіманава, памяці А. Пушкіна; у міжнародным літаратурным конкурсе праваслаўных аўтараў «По слову Твоему» (Расія), абласным фестывалі паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (г. Касцюковічы), рэгіянальным фестывалі «Дрыбінскія таржкі» (г.п. Дрыбін), раённых літаратурных конкурсах і святах.
На вершы членаў аб’яднання прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі напісаны дзесяткі песень. І гучаць яны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Інфармацыя аб усіх мерапрыемствах «Роднага слова» падаецца ў рэспубліканскім, абласным і раённым друку, па рэспубліканскім, абласным і раённым радыё.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Прысвоена ганаровае званне «Народны калектыў»(1996).
Калектыўныя зборнікі твораў[правіць | правіць зыходнік]
- Галасы з Горацкага Парнаса : вершы, апавяданні, нарысы / складальнік Уладзімір Ліўшыц ; мастак Сяргей Квач. — Горкі : аддзел Горацкага райвыканкама, 1995.— 94 с.
- Горацкія крыніцы : зборнік вершаў. — Горкі, 2005. — 84 с.
- Блики памяти / редакционная коллегия: Владимир Лившиц и др. — Могилёв : УПКП Могилевская областная укрупненная типография имени Спиридона Соболя, 2005. — 128 с.
- Радуга над храмом: чудесные явления : рассказы людей о чудесах, происходивших с ними / составитель Н.Д.Ковалева. — Горки: 2006. — 99 с.
- Над родным краем жураўлі: да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў : вершы, апавяданні, нарысы, эсэ. — Горкі: 2009. — 178 с.
- Эхо нашей Победы : к 70-летию освобождения Беларуси и Горецкого района от немецко-фашистских захватчиков / составитель Л. Н. Дерюжкова. — Минск : Белпринт, 2014. — 279 с.
- На крылах натхнення : да 30-годдзя народнага аматарскага літаратурнага аб'яднання “Роднае слова” / ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей", Народнае літаратурнае аб'яднанне “Роднае слова” ; [укладальнік Л. М. Дзеружкова ; рэдкалегія: М. А. Уласенка і інш.]. — Мінск : Белпринт, 2016. — 291 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзетліковіч, П. Свята паэзіі / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі). — 2001. — 28 сак.
- Зяньковіч, Л. Нашы госці — пісьменнікі (У. Марук, А. Пісьмянкоў, В. Супрунчук, С. Мінскевіч) / Л. Зяньковіч // Ленінскі шлях (Горкі). — 1996. — 18 мая.
- Скаромная, С. Горацкі «Парнас» / С. Скаромная // ЛіМ. — 2004. — 30 студз.
- Скаромная, С. На Горацкім “Парнасе”... : літаратурныя традыцыі Горацкай зямлi : [літаратурныя аб’яднанні] / С. Скаромная // Культура. – 2004. – 17 студзеня. – С.1.
- Скаромная, С. У гасцях у музы : (паэты Н. Гальпяровіч і А. Пісьмянкоў былі гасцямі літаратурнага аб’яднання «Роднае слова») / С. Скаромная // Ленінскі шлях (Горкі). — 2002. — 13 крас.
- Студнева, М. Юбілею Нэлы Тулупавай / М. Студнева // ЛіМ. — 1998. — 20 сак.
- Дзеружкова, Л. Закаханыя ў слова : [гутарка з кіраўніком аматарскага народнага аб’яднання “Роднае слова” Л. Дзеружковай з нагоды 30-годдзя яго дзейнасці] / гутарыла Каця Карпіцкая // Горацкі веснік. – 2016. – 8 кастрычніка. – С. 3.
- Дзеружкова, Людміла. Словамі і думкамі з’яднаныя / Л.Дзеружкова// На крылах натхнення. Да 30-годдзя народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова»-Мн.: 2016.-С.3-4.
- Дзеружкова, Л. Горацкі Парнас : [аб дзейнасці аб’яднанняў “Роднае слова” і “Горацкі Парнас”] / Людміла Дзеружкова // Зямля і людзі. – 2012. – 22 жніўня. – С. 14.
- Горацкае народнае аматарскае аб'яднанне “Роднае слова” // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2012. – Т. 3. : Г – З / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – С. 160.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова». http://catalog.library.mogilev.by/kray/Culture/r6p18.html
- Народнае літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова» адзначыла 30-гадовы юбілей http://gorki.gov.by/news/narodnae-litaraturnae-abyadnanne-rodnae-slova-adznachyla-30-gadovy-yubiley