Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінкульт
Эмблема Міністэрства культуры РБ.jpg
Эмблема Міністэрства культуры
Мінск. Міністэрствы інфармацыі і культуры Беларусі (02).jpg
Уваход у будынак міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 25 жніўня 1991
Папярэдняе ведамства Міністэрства культуры і друку
Вышэйстаячае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11
Гадавы бюджэт 230,8 млрд рублёў[1] (2009)
Міністр Юрый Бондар
Першы намеснік Ірына Дрыга
Намеснікі Аляксандр Яцко
Падведамныя органы Мінскрэстаўрацыя
Белпрамкультура
Сайт www.kultura.by

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 28 верасня 2017 года пасаду міністра займае Юрый Бондар.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[2].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Цэнтральны апарат — 7 упраўленняў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент[3];
  2. 7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска;
  3. Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
  4. Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнага дойлідства і побыту;
  5. Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады;
  6. Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава;
  7. Нацыянальная бібліятэка[4].

Пазіцыя па ахове помнікаў гісторыі і культуры[правіць | правіць зыходнік]

У траўні 2010 году кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай мінскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэнне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе[5][6]. Па факце зносу распачатая крымінальная справа[7].

У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 году актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і далейшае спыненне будаўніцтва[8]. Аднак 1 снежня 2014 года Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. У чэрвені 2018 году ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай.

Уначы 26 красавіка 2014 году на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай Гродна будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі[9][10][11]. У верасьні 2015 году ў Гародні знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўлі[12]. Зімой 2016 году ў Гародні знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы[13].

7 траўня 2018 году адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесці Менску па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагодзьдзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Грамадскі актывіст Антон Матолька(руск.) бел., які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем[14][15][16]. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Наталлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызвалення 6 і 6а са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і даць дазвол на іх поўны знос[17]. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры Натальля Хвір у камэнтары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтар Менску сам па сабе зьяўляецца каштоўнасьцю. Будынак па вуліцы Вызваленьня можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамендаваць царкве»[18].

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Міністры культуры БССР[правіць | правіць зыходнік]

Міністры культуры Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 27 жніўня 2010.
  2. Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525. Сайт Валерыя Леванеўскага (27 жніўня 2010).
  3. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры (руск.) . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010).
  4. Будова кіравання галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь) (руск.) . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010).
  5. У Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі // Эўрарадыё, TUT.BY
  6. По факту сноса первой минской электростанции может быть возбуждено уголовное дело // ej.by (руск.) 
  7. Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі распачатая крымінальная справа // Наша ніва
  8. Будаўніцтва «Бульбаш-хола» прыпыняецца толькі часткова , Эўрарадыё (25 лістапада 2012). Праверана 30 красавіка 2017.
  9. Ночью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео) // Вечерний Гродно (руск.) 
  10. Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли // TUT.BY (руск.) 
  11. В центре Гродно снесли историческое здание XIX века // grodno24.com (руск.) 
  12. Фотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка // s13.ru (руск.) 
  13. Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния // grodno.in (руск.) 
  14. Теперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска // citydog.by (руск.) 
  15. Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото) // citydog.by (руск.) 
  16. Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века // TUT.BY (руск.) 
  17. "Ситуация очень серьезная". В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске // TUT.BY (руск.) 
  18. Минкульт встал на защиту исторических зданий в Минске, которые хочет снести БПЦ // TUT.BY (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]