Перайсці да зместу

Плятэры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Плятэраў)
Плятэры
Герб «Плятэр»
Герб «Плятэр»
Месца паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Падданства Рэч Паспалітая, Расійская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пля́тэры, Броэль-Плятэры, Зыберг-Плятэры (ням. Plater, Broël-Plater, Plater-Zyberk (Syberg) — шляхецкі род герба ўласнага.

Паходзяць з Вестфаліі, валодалі замкам Броэль (закінуты з 15 стагоддзя). Упершыню згадваецца ў хроніках пад 1274 і 1277 гадамі Генрыкус дэ Бройле і ў 1392 годзе Ротгер фон дем Броэль Плятэр. Род вымер ў Германіі ў 1659 годзе, але працягваўся ў некалькіх галінах у Інфлянтах, ВКЛ, Польскай кароны і Расійскай імперыі[1][2][3]. 17 кастрычніка 1620 года ўнесены ў 1-й клас рыцарскага матрыкула Герцагства Курляндыі і Семігаліі. 8 лютага 1829 года ўлады Расійскай імперыі прызналі за родам графскіскай тытул. За XVIII—XX ст. разгалінаваліся на Лівонскую — Краслаўскую і Зіберг-Плятэраў, Жамойцкую, Дубровіцкую і Швакштанскую лініі[4].

Рыцарскі герб Плятэр І (на чырвоным шчыце тры або два белыя пасы) фіксуецца ў сяр.15 ст.

Рыцары фон дэм Броле-Плятэр былі ўдзельнікамі крыжовых паходаў. У 1430 годзе Венэмар Плятэр згадваецца як фогт (войт) у Гробіне, затым як маршалак Лівонскага ордэна ў паходзе супраць Жамойці. Генрых Плятэр з 1510 па 1525 гг. — Дынабургскі комтур (намеснік). Альберт Плятэр — комтур Тэўтонскага ордэна ў Вендэне. Фрыдрых Плятэр — комтур ордэна і ліфляндскі ландмаршал, які быў амбасадарам Лівоніі пры прастоле папы Льва X (1517). Рыцары Лівонскага ордэна выконвалі зарок бясшлюбнасці, таму ніхто з пералічаных Плятэраў не пакінуў нашчадкаў, акрамя Фрыдрыха. Яго адзіны сын Роджэр меў трох сыноў. Старэйшы Годарт паклаў пачатак «германскай» галіны Плятэраў, якая цалкам вымерла ў 1712 годзе. Сярэдні сын Іяган служыў Тэўтонскаму ордэну, стаў маршалам, але памёр бяздзетным. Малодшы Фрэдэрык пасяліўся ў Кокенгаўзене і стаў заснавальнікам «балтыйскай» лініі Плятэраў[5].

У Фрэдэрыка-малодшага было два сыны: Ян — ён стаў уладальнікам эстонскага надзела Вейсэнс (лінія мела 11 пакаленняў −51 прадстаўніка і выгаслы у 1908 г.), і Генрых — ён кіраваў у Малой Індрыцы (недалёка ад Краславы).

Готард Ян (Генрыкавіч) Плятэр перасяліўся ў ВКЛ і пачаў Літоўскую галіну рода (пам. 1664) быў маёрам і вайскоўцам, кіраваў артылерыяй ВКЛ падчас вайны за Смаленск 1632-1634 г. валодаў маёнткамі ў Інфлянтах (Індрыца, Варнавічы), Антонашах у Віленскім ваяводстве, набыў Галоты у Вількамірскім павеце, Плешкаўшчызну і Рундзішкі,[6]. Ён з Эльбэтай Тызенгаўз ен меў чатырох сыноў, якія дасягнулі высокіх пасад у Рэчы Паспалітай. Найбольш значную пасаду займаў малодшы з братоў, Ян Андрэй Плятэр (пам. 1696), стараста інфлянцкі і дынабургскі; прыняўшы каталіцтва ў 1695 годзе, ён стаў першым у родзе, хто заняў сенатарскую пасаду ваяводы інфлянцкага. Тэафіл Плятэр (пам. 1697) быў дыпламатам і паслом, а ў канцы жыцця перайшоў у каталіцтва. Разам з ім тое самае зрабіў і другі з братоў, Фабіян (пам. 1709), які таксама стаў ваяводам інфлянцкім[7].

Сынам Яна Андрэя быў Ян Людвік (пам. 1736), таксама ваявода інфлянцкі, які набыў Краславу і Комбулі — галоўныя маёнткі роду Плятэраў. Яго сын Канстанцін Людвік (1722—1788), кашталян троцкі, павялічыў сямейны дабрабыт, набыўшы маёнткі на Валыні і Украіне дзякуючы шлюбу з князёўнай Аўгустай Агінскай (1724—1791). У шлюбе нарадзіліся дзеці Юзаф Вінцэнт (троцкі кашталян), Казімір Канстанцін (літоўскі падканцлер) — сябры Пастаяннай Рады і малтыйскага ордэну. Іх спадчыннікам стаў сын Аўгуст Гіяцынт (каля 1755—1803), які яшчэ больш пашырыў свае ўладанні дзякуючы шлюбу з графінямі Жавускімі і арэндай дзяржаўных сялян. У яго было дзевяць дзяцей. Найбольш знакамітымі з іх стаў граф Адам Сцяпанавіч Плятэр (1790—1862) — беларуска-польска-літоўскі археолаг і натураліст. Пасля смерці яго і яго сыноў маёмасць перацйла Швякняйшскай галіне роду.

Яго брат Юзаф Казімір (1796—1852), успадкаваў Кумбулі (10 км ад Краславы). Ен меў 14 дзяцей, у тым ліку сем дачок. Сярод іх быў Леон Яўхім Плятэр (1836—1863), які загінуў падчас паўстання 1863 г., узяўшы на сябе арганізацыю нападу на расійскія войскі і тым самым абараніўшы Зыгмунта Буйніцкага — фактычнага камандзіра паўстанцаў у ПОлацкім ваяводстве і бацьку шматдзетнай сям’і. Адзіным з сыноў Леона Яўхіма, хто ажаніўся, быў Міхал Еранім (1834—1924), спадчыннік Камбуляў; ён меў двух сыноў, ніводзін з якіх не пакінуў нашчадкаў. Юзаф (1890—1941) ваяваў у французскай і польскай арміях падчас Першай сусветнай вайны і загінуў у нямецкім канцлагеры ў 1940 годзе. Леон Плятэр, у сваю чаргу, стаў святаром і падчас Другой сусветнай вайны служыў капеланам у польскіх ваенна-паветраных сілах, а таксама пры прэзідэнце Уладзіславе Рачкевічы. Краслаўская галіна скончылася са смерцю святара, доктара тэалогіі Лявона Плятэра ў 1980 годзе[8].

Сын былога сенатара ВКЛ Казіміра Канстанціна — Міхаіл Бройле-Плятэр (1777—1863) у 1803 годзе пабраўся шлюбам з Ізабэлай-Еленай (1785—1849), апошняй прадстаўніцай роду Зібергаў. Берасцейскі ваявода Ян Тадэвуш фон Зіберг асабіста замацаваў саюз двух старажытных багатых родаў Інфлянтаў. Заключэнне гэтага шлюбу суправаджалася адабрэннем расійскага і германскага імператарскіх двароў. Дзеля таго каб ня знік старадаўні высакародны род Зібергаў не знік, імператар Аляксандр I 10 ліпеня 1803 года дазволіў Міхаілу Казіміравічу Плятэру прыняць прозвішча і герб свайго цесця і называцца графам Плятэр-Зібергам. Абодва гербы былі злучаныя і Зіберг Плятэры пачалі ужываць асобны герб. Род Плятэр-Зіберг унесены ў V ч. нар. кн. губ. Віленскай, Ковенскай і Віцебскай і ў дваранскі матрыкул Курляндскай губерні. Дваранская галіна роду Плятэр занесена ў дваранскі матрыкул Ліфлянцкай губерні.

Герб Плятэр — Зібергаў

У Міхаіла Плятэр-Зыберга было 9 дзяцей (тры сыны, астатнія дочкі), а ў яго сына Генрыха — 14 дзяцей. Малодшы сын Станіслаў, нарадзіўся 6 снежня 1823 года, стаў маёрам інжынерных войскаў рускай арміі. Пры яго двары ў Ліксне жыла яго пляменніца Эмілія. З 1858 года ён быў правадыром «польскай» шляхты Дынабурга, з 1860 года — інспектарам Дынабургскай гімназіі, з 1895 года ён згадваецца як адзін з уласнікаў газеты «Ніва» і заснавальнік выдання «Слова». У 1860 годзе на беразе Калупскага возера па загадзе Станіслава быў створаны вялікі парк, а калі дрэвы падраслі, у 1882 годзе пачалося будаўніцтва палаца і вялікага касцёла ў гатычным стылі. Бябенскі маёнтак (16 км ад Даўгаўпілса) належаў аднаму з Плятэр-Зібергаў — Ёзэфу Марыяну.

Жамойцкую лінію рода пачаў Ян Жыгімонт (памёр 1664), ён перайшоў у каталіцызм пад уплывам сваёй жонкі Ядзвігі Нарушэвіч.

Варыянт графскага герба Плятэр ІІ зафіксаваны аўстрыйскай Галіцыйскай 1774 г.

Адзін з ягоных сыноў Ян Вільгельм (1676—1757) быў дыпламатам, ён жаніўся з княжной Еленай Агінскай (1694—1739), ад шлюба нарадзіўся Вільгельм Ян (пам. 1769). Вільгельм Ян атрымаў бацькоўскія маёнткі ў Літве: Азолмойжа (Ozolmuiža), Антазаве (Antazavė), Шацлкі (Šateikiai), і іншыя, і таксама Швекшні (Švėkšna) ў Жамойці. Ад яго шлюба з Петранэлай Нагарскагай (1720—1790), нарадзілася два сыны Юзэф Антоні і Ежы, якія пачалі дзьве сучасныя галіны: сям’і на Дубровіцы і Швэкшне[9].

Капліца Плятэраў на могілках у Ахрэмаўцах (Бяльмонты).

Юзэф Антоні Плятэр (1750—1832), набытыў маёнтак Дубровіцу і Варобец у Брэсцкім ваяводстве і Пульма і Загордзе на Валыні. Яго адзіным спадчыннікам быў Ігнат Вільгельм Плятэр (1791—1854), які атрымаў Бялмонты і Бахінь ў Віленскім павеце ад яго сястры Канстанцыі, удаве па графе Станіславе Мануццы. Гэты маемасны крок і прыняцце графскага тытула атрымалі прызнанне ў Расійскай імперыі. Адным з яго сыноў быў Уладзімір Станіслаў Платэр, бібліяфіл, уладальнік значначных бібліятэк, якія ён размясціў ў Вішняўцы. Другі сын Канстанцін (1828—1886) быў архітэктарам, паўстанцам 1863 г., за што быў сасланы ў Сібір, пасля адбыцця тэрміну перасяліўся ў Аўстрыю. Яго дзеці памерлі ў маленстве[10].

Трэці сын Віктар (1843—1911) прыняў маёнткі бацькі і брата Уладзіміра на Валыні (Дубровіцу і Пульму). З Еленай Патоцкай у яго было тры сына. Два з іх, Ігнацы і Антоні, былі забітыя рэвалюцыянерамі ў лістападзе 1918 года. Адзіным выжыўшым застаўся Вітальд (1893—1962), на якога спала ўласнасць ўсей сям’і. Ен асеў ў Осіеч-Вількі каля Влоцавека. Ён быў адным з найвялікшых землеўласнікаў. Вітальд меў 8 дзяцей, 2 сыны загінулі падчас Варшаўскагапаўстання. Пасля вайны сям’я жыве ва Ўроцлаве[11].

Опсаўская сядзіба Плятэраў у 1904—1939 гадах.

Швекшніская галіна была заснавана Ежы (пам. да 1825 г.), другім сынам Вільгельма Яна — уладальніка маёнткаў Швекшня, Картэна, Шацейкі і іншых у Жамойці. У яго было тры сыны. Ежы, які памёр у маладосці, быў гісторыкам і бібліяфілам. Францішак (1798—1867) атрымаў у спадчыну Шацейкі і меў шмат дзяцей, у тл. Эмілію, але не меў унукаў мужчынскага полу. Стэфан атрымаў у спадчыну Швекшню і разам з рукой Аліны Жаба-Марцінкевіч далучыў да сваіх уладанняў увесь маёнтак роду Жабаў. Ён меў сыноў: Уладзіслава і Цэзарыя — паўстанцаў 1831 года, дзеячоў польскай эміграцыі, Густава Вільгельма (1841—1912), кампазітара, і Адама Альфрэда (1836—1908) — археолага, прэзідэнта Віленскага зямельнага банка і палітычнага лаяліста.

Былая сядзіба Плятэр Зыбергаў ў Гарадцы.

Старэйшым сынам Адама Альфрэда быў Марыян (1873—1951), таксама бібліяфіл і прэзідэнт Віленскага зямельнага банка. У Марыяна было тры сыны; адзін з іх, Казімір Плятэр, быў чэмпіёнам па шахматах. Малодшым сынам Адама Альфрэда быў Ежы — апошні ўладальнік Швекшні; у міжваенны перыяд ён жыў у Літве, а ў 1943 годзе памёр на ссылцы ў Савецкім Саюзе. Яго сынам быў Аляксандрас Плятэрыс — літоўскі гісторык і пісьменнік[12].

Род працягваецца ў XXI ст. На 2010 г. у ім налічвалася каля 80 мужчын[13].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. XIV. s. 58-70.
  2. ↑ Westfälisches Urkundenbuch 7, Nr., 1508 und 3, Nr., 1044..
  3. ↑ Genealogisches Handbuch des Adels, Adelslexikon Band X, Band 119 der Gesamtreihe, C. A. Starke Verlag, Limburg (Lahn) 1999, S. 408–409; Band XVII, Band 144 der Gesamtreihe, 2008, S. 476, ISSN 0435-2408.
  4. ↑ Zielińska, Teresa (1997). Poczet polskich rodów arystokratycznych [Polish aristocratic families] (пол.). Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne. с.215-216.
  5. ↑ Genealogisches Handbuch der baltischen Ritterschaften Teil 2, 1.2: Estland, Görlitz 1930, S. 723.
  6. ↑ Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. XIV. s. 59.
  7. ↑ Zielińska 1997, с. 220-221.
  8. ↑ Zielińska 1997, с. 222-225.
  9. ↑ Zielińska 1997, p. 216..
  10. ↑ Zielińska 1997, с. 217-218.
  11. ↑ Zielińska 1997, с. 218.
  12. ↑ Zielińska 1997, p. 219- 220.
  13. ↑ Голубев Е. Плятеры.