Род Сцібараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Астоі ці Сцібары (польск.: Ostojowie, Ściborowie) — адзін з самых старажытных польскіх шляхецкіх родаў, першыя ўладальнікі гербу Астоя. Ян Длугаш у сваім творы Insignia seu clenodia incliti Regni Poloniae ахарактарызаваў Астояў, як "польскі род, балбатлівы і напышлівы".

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Існуе дзве версіі назвы роду. Першая з іх паходзіць ад гербу Астоя, якім карысталіся прадстаўнікі роду, другая — ад мужчынскага імя Сцібар, якое было вельмі распаўсюджана ў родзе.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Каспера Нясецкага, прабацькамі роду былі браты Астоя і Мост, ад імёнаў якіх утварыліся дзве назвы родавага герба Астоя і Мосце. Родавым гняздом была, верагодна, вёска Сцібожэ ў Інавроцлаўскім павеце Куяўска-Паморскага ваяводства Польшчы. Вёска вядомая ад 1065 года як Шчыберска. Яе назва, паводле Францішка Пекасінскага, паходзіць ад мужчынскага імя Сцібар (Чцібар, Чэсбар).