Астоя (герб)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Астоя

Астоя (Мосціц, Астойчык) — прыватнаўласніцкі герб, , вядомы з сярэдзіны XIV ст. Гербам карысталіся больш за 250 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, у т.л. Кавячынскія, Слушкі, Уніхоўскія, Чаховічы, Чачоты.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На чырвоным полі 2 залатыя маладзікі, рогамі накіраваныя ў розныя бакі, паміж імі аголены срэбны меч, накіраваны залатой дзяржальняй дагары. У клейнодзе над прылбіцай 5 страусавых пёраў. Напачатку замест мяча на гербе быў намаляваны залаты цвікавы крыж на доўгай ножцы. Меч з'явіўся толькі ў 16 ст., зрабіўшы герб неадрозным ад Пшагіні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У судовых запісах герб вядомы ад 1388 года. Герб прысутнічаў таксама на пячатках: Чцібара, дэкана пазнаньскага (1358), Якуба з Блацішава, ваяводы львоўскага (1370), Дабеслава з Кошыц, падсудка земскага кракаўскага (1381), Яна Рокаша з Кошыц, суддзі земскага кракаўскага (1456), пры заключэнні Торунскае дамовы (1466).

На тэрыторыі ВКЛ распаўсюджаны пасля прыняцця Гарадзельскай уніі ў 1413.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]