Рочэстэр (Нью-Гэмпшыр)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Рочэстэр
Rochester

Downtown Rochester 9.JPG

Краіна
Штат
Акруга
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
118,5 км²
Вышыня цэнтра
69 м
Насельніцтва
29 752 чалавек (2010)
Шчыльнасць
251,1 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 603
Паштовыя індэксы
03839, 03866, 03867, 03868
FIPS
33-65140
Афіцыйны сайт
rochesternh.net (англ.) 
Рочэстэр на карце ЗША
Рочэстэр (Нью-Гэмпшыр) (ЗША)
Рочэстэр (Нью-Гэмпшыр)

Рочэстэр (англ.: Rochester) — горад, размешчаны ў акрузе Страфард (штат Нью-Гэмпшыр, ЗША) з насельніцтвам у 29 752 чалавекі па статыстычных дадзеных перапісу 2010 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу еўрапейцаў на гэтай тэрыторыі пражывалі індзейцы-абенакі. Першыя еўрапейскія перасяленцы з'явіліся тут ў 1722 годзе і першапачаткова вялі жорсткія войны з індзейцамі. Паселішча Рочэстэр было заснавана ў 1749 годзе, інкарпаравана ў 1778 годзе, яшчэ да заканчэння Вайны за незалежнасць ЗША. Першая школа была заснавана ў 1750 годзе, першае паштовае аддзяленне — у 1768 годзе. На працягу XIX стагоддзя горад устойліва рос, тут знаходзілася мноства буйных майстэрняў розных галін прамысловасці. У 1875 годзе быў праведзены першы Рочэстэрскі кірмаш, у 1891 годзе паселішча атрымала статус горада (city), у 1893 годзе ў Рочэстэры з'явілася публічная бібліятэка — трэцяя ў краіне, а ў 1908 годзе быў заснаваны оперны тэатр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]