Руднікі (Салечніцкі раён)
Вёска
| ||||||||||||||
Руднікі[1], часам Ру́дзнінкай[2] (літ.: Rūdninkai) — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Яшунскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мерачанка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Руднікі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. Напісанне старабеларускай мовай: Рудники[3], лацінскай мовай Rudnikum[4].
Лічыцца, што Казімір Ягелончык палюбіў гэта месца праз блізкасць да Вільні, загадаў збудаваць тут паляўнічы двор. Двор з’явіўся каля 1470 года[4]. У 1511 годзе ў Рудніках быў пабудаваны касцёл паводле фундацыі Жыгімонта Старога, таксама былі збудаваны 3 асобныя драўляныя палацыкі. У XVI стагоддзі цераз Руднікі ішоў тракт з Вільні ў Кракаў. Віленская брама ў прадмесці, ад якой ішла дарога на Руднікі, была названа Рудніцай[4].
У 1655 годзе шведскія войскі спалілі рудніцкі палац і касцёл[4].
У 1766 годзе ўласнасць Міхала Бжастоўскага. У 1790 годзе ўласнасць Гелены Дамброўскай, падваяводзіны Смаленскай, якая адбудавала касцёл у Рудніках[4].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Руднікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Рудніках было 15 будынкаў.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[6]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Руднікі апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Руднікі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 160 чал., з 150 каталікоў і 10 іўдзеяў; 1881 год — 210 чал.[4]
Дынаміка насельніцтва з 1868 па 2021 | |||||||
1868*[7] | 1881[4] | 1905[8] | 1931[9] | 1959пер.[10] | 1970пер. | 1979пер.[11] | 1981 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
160 | 230 | 294 | 604 | 524 | 596 | 640 | 630 |
1986[12] | 1989пер.[13] | 2001пер.[14] | 2011пер.[15] | 2021[16] | - | - | - |
597 | 620 | 602 | 492 | 480 | - | - | - |
| |||||||
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1884)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 231.
- ↑ а б в г д е ё SgKP 1888, s. 937.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Рудники. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 4 (Павастерортъ — Сятра-Касы). СПб, 1868, C. 338
- ↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
- ↑ Rūdninkai. Tarybų Lietuvos enciklopedija , T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 579 psl. (літ.)
- ↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
- ↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Krzywicki J. Rudniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 937—938.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руднікі (Салечніцкі раён)
- Руднікі на сайце Radzima.org