Перайсці да зместу

Рупольдынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Рупольдынг
ням.: Ruhpolding
47°46′00″ пн. ш. 12°39′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 799 м
Часавы пояс UTC+1[2] і UTC+2[2]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 7 235 чал. (31 снежня 2023)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 08663
Паштовы індэкс 83324
Аўтамабільны код TS
ruhpolding-rathaus.de
Паказаць/схаваць карты
Рупольдынг (Германія)
Рупольдынг
Рупольдынг

Рупо́льдынг (ням.: Ruhpolding, бав.: Ruahpading) — камуна ў Германіі, у зямлі Баварыя.

Падпарадкоўваецца адміністрацыйнай акрузе Верхняя Баварыя. Уваходзіць у склад раёна Траўнштайн. Насельніцтва складае 6286 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 147,83 км2. Афіцыйны код — 09 1 89 140.

Камуна падзяляецца на 55 сельскіх акругаў.

Першае пісьмовае згадванне аб мясцовасці датуецца 924 годам, а сам Рупольдынг упершыню згадваецца ў 1193 годзе. У 1585 годзе становіцца адміністрацыйнай адзінкай. У 1882 годзе, заснаваныя ў 1818 годзе абшчыны Рупольдынг, Вахенай і Зел, былі аб’яднаны. У 1895 годзе праз Рупольдынг пачала праходзіць чыгунка. У 1933 годзе Карл Дэнегер заснаваў у гэтым месцы курорт зімовых відаў спорту. Курорт падчас і пасля Другой Сусветнай вайны доўга не функцыянаваў, але ў 1950-х гадах падчас турыстычнага буму тут быў усталяваны рэкорд па турыстам, колькасць якіх дасягнула 600 000 чалавек, гэты рэкорд быў пабіты ў 1991 годзе, калі налічылі 1 122 732 турыста[4].

Каля Рупольдынга размешчана «Chiemgau Arena», на якой размешчаны комплекс трамплінаў, а таксама славуты біятлонны цэнтр. Тут прайшлі чатыры Чэмпіянату свету па біятлоне (1979, 1985, 1996, 2012) і рэгулярна праходзяць этапы кубка свету па біятлоне.

Вядомыя жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. а б Timezone and DST in Germany Праверана 5 мая 2025.
  3. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
  4. Gemeinde Ruhpolding — Geschichte Архівавана 24 верасня 2015.