Руская курэнцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Руская» («тутэйшая») курэнцыя — сістэма грашовага ліку на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў ў XVIII ст., якая адлюстравала курсы абарачэння паўнавартасных манет на мясцовых рынках у адрозненне ад афіцыйна вызначаных — канстытуцыйнай курэнцыі.

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 17261762 гг. Згодна рускай курэнцыі паўнавартасныя наміналы манет пераводзіліся на парытэтныя ім сумы ў медных шэлегах: злоты чырвоны = ад 20 злотых 15 грошаў да 22 злотых 15 грошаў у шэлежнай манеце, талер = 9 злотым 15 грошам, тымф = 1 злотаму 15 грошам, шастак = 15 грошам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Космылёв, В. С. «Русская куренция» — региональная система белорусского денежногго счета XVIII в. / В. С. Космылёв // Новое в советской нумизматике и нумизматическом музееведении (к 200-летию Отдела нумизматики Эрмитажа): Краткие тезисы докладов и сообщений научной конференции, 14 — 16 сентября 1987 г. / Государственный Эрмитаж. — Л., 1987. — С. 76 — 78.
  • Касмылёў, В. С. Курэнцыя руская // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 359. — ISBN 5-85700-077-7.