Перайсці да зместу

Руская праўда П. І. Песцеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Руская праўда П. І. Песцеля», «Руская праўда, ці Запаветная дзяржаўная грамата вялікага народа расійскага, якая з'яўляецца запаветам для ўдасканалення Расіі і змяшчае верны наказ як для народа, так і для часовага вярхоўнага праўлення» — праграмны дакумент Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Распрацавана П. І. Песцелем да 1824 г. Упершыню надрукавана ў 1906 г. П. Е. Шчогалевым. З запланаваных 10-ці частак было напісана 5:

  • Частка 1. Аб зямельнай прасторы;
  • Частка 2. Аб плямёнах, якія Расію насяляюць
  • Частка 3. Аб саслоўях, у Расіі насялялых;
  • Частка 4. Аб народзе у палітычных адносінах;
  • Частка 5. Аб народзе ў грамадзянскіх адносінах.

Прадугледжаныя пераўтварэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]
  • абвяшчэнне Расіі адзінай і непадзельнай рэспублікай. 4-ы раздзел так і завецца: «Расія ёсць Дзяржава Адзіная і Непадзельная»;
  • Расія, паводле праекта, падзялялася на 10 абласцей, якія складалі 5 губерняў, якія не супадалі з межамі рассялення розных народаў. Акруга падзяляліся на паветы, а паветы на воласці;
  • Заканадаўчая ўлада — аднапалатнаму парламенту — Народнаму вечу (500 чал.);
  • Выканаўчая ўлада — Дязржаўнай думе (5 чал.), якая выбіралася парламентам на 5 гадоў (кожны год па адным чалавеку);
  • Вышэйшая кантрольная ўлада — Вярхоўнаму сабору (120 чал.) — пажыццёва выбіраліся самыя паважаныя людзі з усёй краіны;
  • Распарадчую ўладу на месцах атрымлівалі абласныя, акруговыя, павятовыя і валасныя намесныя сходы;

Выканаўчая ўлада на месцах ажыццяўлялася адпаведным наместным кіраваннем.

Зямельнае пытанне

[правіць | правіць зыходнік]

«Руская праўда» прадугледжвала: ліквідацыю прыгону; надзяленне сялян зямлёй пры частковым захаванні памешчыцкага землеўладання. Палова ворнай зямлі павінна выконваць сацыяльную функцыю прадухілення беднаты, для чаго яна павінна знаходзіцца ў супольнай уласнасці. Другую палову зямельнага фонду планавалася пакінуць ва ўласнасці абшарнікаў. Абшарніцкая зямля прызначалася для рэшты ў арэнду фермерам — «капіталістам земляробчага класа», якія павінны былі арганізаваць на ёй буйныя таварныя гаспадаркі з шырокім прыцягненнем наёмнай працы.

У цэлым размеркаванне зямлі паміж абшчынай і абшарнікамі па «Рускай праўдзе» прыкладна адпавядала склаўшайся ў той час прапорцыі. Так, напярэдадні сялянскай рэформы 1861 г. па шасці тыповым прыгонніцкім губерным (Казанскай, Варонежскай, Саратаўскай, Пскоўскай, Наўгародскай і Сібірскай) у фактычным распараджэнні сялян знаходзілася 43,3 % агульнай плошчы зямельных угоддзяў[1]. Такім чынам, за абшарнікамі павінна была захавацца пераважная частка займанай імі зямлі. Сам Песцель думаў наступнае:

Яшчэ горш — аддаць зямлю сялянам. Тут гаворка ідзе <…> пра капітал і асвету, а сяляне не маюць ні таго, ні іншага.[2]

Правы грамадзян

[правіць | правіць зыходнік]
  • роўнасць усіх грамадзян перад законам;
  • выбарчае права для ўсяго мужчынскага насельніцтва, якое дасягнула 20-гадовага ўросту;
  • гарантыя грамадзянскіх свабод: слова, друку, сходаў і інш.;
  • недатыкальнасць асобы і жылля;
  • новы суд, роўны для ўсіх.

Зноскі

  1. Брюханов В. А. Трагедия России. Цареубийство 1 марта 1881 года. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — С. 286.
  2. Там же. С. 200.
  • Восстание декабристов: Документы. Том 7. — М., 1958.
  • Грыцкевіч, А. Нацыянальнае пытанне ў праграме дзекабрыстаў // З гісторыяй на «Вы». Выпуск 2. — Мн., 1994. — С. 186—189.