Перайсці да зместу

Рускія ў Японіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Былая руская школа ў Токіа, цяпер выкарыстоўваецца як камерцыйны будынак

Рускія ў Японіі (яп.: 在日ロシア人 zainichi roshiajin)рускія, якія пражываюць на тэрыторыі Японіі і з'яўляюцца або грамадзянамі Японіі, якія пераехалі ў Японію і атрымалі японскае грамадзянства, а таксама іх нашчадкі, або грамадзянамі Расіі, якія пражываюць у Японіі часова.

Першыя рускія ў Японіі, калі не лічыць наведванняў вострава Хакайда ў той час, калі ён не з'яўляўся тэрыторыяй Японіі, былі зафіксаваны ў 1739 годзе, калі рускія маракі на чале са Шпанбергам наведалі Камагаву (суч. прэфектура Тыба).

Першымі рускімі імігрантамі былі місіянеры, якія пабудавалі праваслаўную царкву ў 1861 і бальніцу. Вядомым рускім місіянерам быў Мікалай Касаткін, пазней услаўлены ў ліку святых як роўнаапостальны.

Другую хвалю іміграцыі склалі белыя імігранты пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

У 2010 годзе ў Японіі пражывала 7814 чалавек з Расіі[1].

Зноскі