Руслан Хасінавіч Болаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руслан Болаў)
Футбол
Руслан Болаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Руслан Хасінавіч Болаў
Нарадзіўся 7 мая 1994(1994-05-07)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 183 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Ротар
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
1999—2012 Расія Спартак-Нальчык
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Расія Спартак-Нальчык 24 (2)
2013—2018 Расія Краснадар 0 (0)
2013   Расія Краснадар-2 10 (2)
2014   Расія Спартак-Нальчык 11 (2)
2014—2016   Расія Валгар (Астрахань) 45 (5)
2016—2017   Расія Факел (Варонеж) 32 (2)
2017—2018   Расія Авангард (Курск) 28 (3)
2018 Расія Хімкі 11 (0)
2018   Расія Хімкі-М 1 (1)
2019 Беларусь Гомель 29 (9)
2020 Узбекістан Наўбахор (Наманган) 20 (3)
2021—2023 Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 58 (40)
2024— Расія Ротар (Валгаград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Расія Расія (да 17) 4 (1)
2012—2014 Расія Расія (да 19) 8 (3)
2012—2016 Расія Расія (да 21) 19 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руслан Болаў (нар. 7 мая 1994, Нальчык) — расійскі футбаліст, нападнік валгаградскага «Ротара».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нальчыку і пачынаў займацца футболам у мясцовай школе. З 2010 года выступаў за моладзевую каманду нальчыкскага «Спартака». 17 ліпеня 2011 года ў кубкавым матчы з уладзімірскім «Тарпеда» дэбютаваў у асноўнай камандзе, а 18 сакавіка 2012 года ў матчы з самарскімі «Крыламі Саветаў» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.

У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з «Краснадар», дзе выступаў за рэзервовую і другую каманды. У лютым 2014 года на правах арэнды вярнуўся ў нальчыкскі «Спартак», а ў сезоне 2014/15, пасля таго як «Спартак» зняўся з Першынства ФНЛ, быў арандаваны астраханскім «Валгаром», дзе правёў два гады. Сезон 2016/17 правёў у варонежскім «Факеле», а ў сезоне 2017/18 разам з курскім «Авангардам» дайшоў да фіналу Кубка Расіі. У ліпені 2018 года, канчаткова пакінуўшы «Краснадар», стаў іграком клуба «Хімкі».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Стаў асноўным нападнікам гомельскага клуба, з 9 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне 2019, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[3].

У лютым 2020 года далучыўся да ўзбекскага клуба «Наўбахор» з Намангана[4], а ў сакавіку 2021 года перайшоў у «Акжэтпес» з Першай лігі Казахстана. У 2023 годзе выступаў за клуб у Прэм’ер-лізе.

У лютым 2024 года стаў іграком валгаградскага «Ротара»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборную Расіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Пераможца Першай лігі Казахстана: 2022

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ruslan Bolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Гомель" подписал российского нападающего (руск.). football.by (17 сакавіка 2019). Праверана 27 лютага 2024.
  3. 14 футболистов покинули "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  4. Экс-футболист "Гомеля" Болов перешел в узбекский "Новбахор" (руск.). football.by (10 лютага 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  5. Экс-форвард «Гомеля» пополнил «Ротор» (руск.). bel.football (19 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.