Перайсці да зместу

Руслан Хасінавіч Болаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Руслан Болаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Руслан Хасінавіч Болаў
Нарадзіўся 7 мая 1994(1994-05-07)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 183 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Ротар
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
1999—2012 Расія Спартак-Нальчык
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Расія Спартак-Нальчык 24 (2)
2013—2018 Расія Краснадар 0 (0)
2013 →  Расія Краснадар-2 10 (2)
2014 →  Расія Спартак-Нальчык 11 (2)
2014—2016 →  Расія Валгар (Астрахань) 45 (5)
2016—2017 →  Расія Факел (Варонеж) 32 (2)
2017—2018 →  Расія Авангард (Курск) 28 (3)
2018 Расія Хімкі 11 (0)
2018 →  Расія Хімкі-М 1 (1)
2019 Беларусь Гомель 29 (9)
2020 Узбекістан Наўбахор (Наманган) 20 (3)
2021—2023 Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 58 (40)
2024— Расія Ротар (Валгаград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Расія Расія (да 17) 4 (1)
2012—2014 Расія Расія (да 19) 8 (3)
2012—2016 Расія Расія (да 21) 19 (5)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руслан Болаў (нар. 7 мая 1994, Нальчык) — расійскі футбаліст, нападнік валгаградскага «Ротара».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нальчыку і пачынаў займацца футболам у мясцовай школе. З 2010 года выступаў за моладзевую каманду нальчыкскага «Спартака». 17 ліпеня 2011 года ў кубкавым матчы з уладзімірскім «Тарпеда» дэбютаваў у асноўнай камандзе, а 18 сакавіка 2012 года ў матчы з самарскімі «Крыламі Саветаў» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.

У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з «Краснадар», дзе выступаў за рэзервовую і другую каманды. У лютым 2014 года на правах арэнды вярнуўся ў нальчыкскі «Спартак», а ў сезоне 2014/15, пасля таго як «Спартак» зняўся з Першынства ФНЛ, быў арандаваны астраханскім «Валгаром», дзе правёў два гады. Сезон 2016/17 правёў у варонежскім «Факеле», а ў сезоне 2017/18 разам з курскім «Авангардам» дайшоў да фіналу Кубка Расіі. У ліпені 2018 года, канчаткова пакінуўшы «Краснадар», стаў іграком клуба «Хімкі».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Стаў асноўным нападнікам гомельскага клуба, з 9 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне 2019, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[3].

У лютым 2020 года далучыўся да ўзбекскага клуба «Наўбахор» з Намангана[4], а ў сакавіку 2021 года перайшоў у «Акжэтпес» з Першай лігі Казахстана. У 2023 годзе выступаў за клуб у Прэм’ер-лізе.

У лютым 2024 года стаў іграком валгаградскага «Ротара»[5].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборную Расіі.

  • Пераможца Першай лігі Казахстана: 2022
  1. ↑ Ruslan Bolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ "Гомель" подписал российского нападающего (руск.). football.by (17 сакавіка 2019). Праверана 27 лютага 2024.
  3. ↑ 14 футболистов покинули "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  4. ↑ Экс-футболист "Гомеля" Болов перешел в узбекский "Новбахор" (руск.). football.by (10 лютага 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  5. ↑ Экс-форвард «Гомеля» пополнил «Ротор» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (19 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2024. Праверана 27 лютага 2024.