Рыгор Ільіч Перхураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Ільіч Перхураў
Дата нараджэння 1836
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Ільіч Перхураў (1836 — ?) — інжынер-архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1836 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Калужскай губернскай гімназіі, пасля чаго вучыўся ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы (1851—1857)[1]. Пасля заканчэння вучылішча з чынам калежскага сакратара быў прызначаны архітэктарскім памочнікам пры калужскай будаўнічай камісіі. З 1862 быў пры ёй вытворцам работ, у гэты ж час быў удастоены званнем інжынер-архітэктара[1].

У 1865 годзе прызначаны губернскім архітэктарам будаўнічага аддзялення калужскага губернскага праўлення, а праз год губернскім інжынерам у тым самым будаўнічым аддзяленні. У 1872 годзе прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту  (руск.) Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі и праз два гады камандзіраваны ў распараджэнне праўлення ражска-вяземскай чыгункі[1].

У 1876 годзе пераведзены ў распараджэнне віцебскага губернатара, з назначэннем членам царкоўна-будаўнічага камітэту. У 1877 годзе прызначаны віцебскім гарадскім архітэктарам, прабыў на гэтай пасадзе каля двух гадоў і згодна прашэнню, па хваробе, звольнены са службы[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Званіца Свята-Благавешчанскага сабора ў Мяшчоўску
Вакзал станцыі Вязьма  (руск.) на дарэвалюцыйнай паштоўцы

Зноскі