Чакалін
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
| ||||||||||||||||||
Чакалін (руск.: Чека́лин) — горад у Сувораўскім раёне Тульскай вобласці Расіі, утварае гарадское паселішча «горад Чакалін». Назва да 1944 года — Ліхвін.
Насельніцтва — 965 чал. (2016), на 1 студзеня 2015 года адзін з самых маланаселеных гарадоў Расіі (да надання статусу горада Інаполісу ў канцы 2014 годзе быў самым маланаселеным). Размешчаны на левым беразе ракі Акі, за 102 км ад Тулы, за 16 км ад Суворава, за 30 км ад Перамышлі, за 7 км ад чыгуначных станцый Чакалін (з 2009 года не дзейнічае).