Рыгор Віктаравіч Гершуні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Віктаравіч Гершуні
Дата нараджэння 21 ліпеня (3 жніўня) 1905(1905-08-03)
Месца нараджэння Мінск, Расійская імперыя
Дата смерці 8 кастрычніка 1992(1992-10-08) (87 гадоў)
Месца смерці Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя
Месца пахавання
Грамадзянства СССР, Расія
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава
Інстытут фізіялогіі імя І. П. Паўлава Акадэміі Навук СССР
Інстытут эвалюцыйнай фізіялогіі і біяхіміі імя І. М. Сечанава
Навуковая ступень доктар біялагічных навук, доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН СССР і РАН
Альма-матар 1-й Ленінградскі медыцынскі інстытут
Навуковы кіраўнік Л. А. Арбелі
Вядомы як вучоны-фізіёлаг, спецыяліст па біяакустыцы і фізіялогіі слыху і часова-прасторавай арганізацыі слыхавой сістэмы
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
прэмія Прэзідыума АН СССР, прэмія імя І. П. Паўлава Акадэміі навук СССР

Рыгор Віктаравіч Гершуні (нар. 21.7 (3.8).1905, Мінск8 кастрычніка 1992) — савецкі фізіёлаг жывёл і чалавека, член-карэспандэнт АН СССР (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут (1927); з 1925 - на кафедры фізіялогіі гэтага інстытута. У 1931-36 працаваў у Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава пад кіраўніцтвам Л. А. Арбелі. З 1936 у інстытуце фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР, з 1951 кіраўнік лабараторыі фізіялогіі слыху. Асноўныя работы па адаптавальным уплыве сімпатычнай нервовай сістэмы на нервова-мышачную функцыю (1927-32) і па фізіялогіі органаў пачуццяў, пераважна органаў слыху (з 1932). Адкрыў метад колькаснай ацэнкі дзейнасці органаў слыху (аб'ектыўная аудыяметрыя). Вылучыў уяўленне аб апрацоўцы слыхавой інфармацыі ў нервовай сістэме. Прапанаваў метады дыягностыкі паражэнняў слыхавых цэнтраў.

Прэмія імя І. П. Паўлава АН СССР (1949). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.