Фізіялогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Фізіяло́гія (ад грэч.: Φύσις — прырода і грэч.: Λόγος — навука, веды) — навука аб заканамернасцях функцыянавання і рэгуляцыі біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі, аб межах нормы жыццёвых працэсаў (нармальная фізіялогія) і хваравітых адхіленняў ад яе.

Фізіялогія — навука эксперыментальная. Падабенства ў будове і функцыях многіх органаў у жывёл і чалавека дае магчымасць папярэдне вывучаць іх на жывёлах і эксперыментаваць.

Многія адкрыцці ў галіне фізікі і хіміі дазволілі ўдасканаліць метады фізіялагічных даследаваыняў і ўзбагацілі фізіялогію новымі данымі.

Асаблівая роля ў фізіялагічных даследаваннях належыць сучаснай электроніцы, якая дае магчымасць з вялікай дакладнасцю фіксаваць розныя з'явы, што адбываюцца ў жывым арганізме. Гэта, напрыклад, рэгістрацыя электрыных з'яў у сэрцыэлектракардыяграфія, у галаўным мозгу — электраэнцэфалаграфія, у мышцах — электраміяграфія і інш.

Сучасныя тэлеметрычныя метады дазваляюць вывучаць функцыі арганізма на адлегласці: работу сэрца, органаў дыхання і інш. Яны знайшлі шырокае прымяненне ў падрыхтоўцы касманаўтаў, спартсменаў, у клінічнай практыцы.

3 мэтай вывучэння фізіялагічных заканамернасцей шырока выкарыстоўваецца метад мадэліравання — штучнага ўзнаўлення працэсаў рознымі тэарэтычнымі мадэлямі і тэхнічнымі канструкцыямі. Так, створаны матэматычная мадэль умоўнага рэфлексу і матэматычнае апісанне механізма, які кіруе рытмам сардэчнай дзейнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Салтанаў У. У. Фізіялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 380. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]