Рыгор Самуілавіч Ганцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Самуілавіч Ганцэвіч
Дата нараджэння 18 лютага 1915(1915-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1986(1986-11-03) (71 год)
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Рыгор Самуілавіч Ганцэвіч (18 лютага 1915Ганцавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня — 3 лістапада 1986) — беларускі мастак, які працаваў пераважна ў графіцы, карыкатуры, нагляднай агітацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1935—1936 гадах вучыўся ў падрыхтоўчых класах Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў у Мінску, змяшчаў карыкатуры і малюнкі ў перыядычным друку, у тым ліку ў сатырычным і гумарыстычным часопісе «Вожык». Гэта былі карыкатуры на палітычныя, сельскагаспадарчыя і бытавыя тэмы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у прыкладной графіцы, карыкатуры, нагляднай палітычнай агітацыі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1948 года. Выяўленчая мова плакатаў Беларусі 1940—1950-х гадоў адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі развіцця выяўленчага мастацтва таго часу.

У 1961 годзе пры Саюзе мастакоў БССР была створана секцыя плаката, туды ўвайшлі Т. Ігнаценка, Л. Кроль, І. Маслан, І. Радунскі. Рыгор Ганцэвіч таксама ўвайшоў у гэту секцыю, калі стаў членам Саюза мастакоў БССР у 1964 годзе.

У 1968 годзе адбылася першая рэспубліканская выстаўка плаката, якія потым сталі праходзіць рэгулярна. У лістападзе 2011 года ў Палацы мастацтваў (Мінск) арганізавана выстаўка «Рэтраспекцыя плаката» да 50-годдзя з часу стварэння секцыі.

З 1968 года пачало выходзіць перыядычнае выданне Саюза мастакоў БССР «Агітплакат», дзе друкаваліся работы ўсіх вядучых плакатыстаў рэспублікі, у тым ліку Р. С. Ганцэвіча. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца 13 друкаваных плакатаў Р. С. Ганцэвіча, выдадзеных у серыі «Агітплакат» альбо асобна (з 1963 па 1986 гады).

Стварыў шэраг плакатаў разнастайнай тэматыкі: «Забараніць зброю масавага знішчэння!» (1957), «Спадарожнік і царква» (1958), «Свабода па-амерыканску» (1963), «Вырвем іх з-пад улады цемры!» (1964), «Янкі, вон з В’етнама!» (1965), «Бюракрат — наш першы вораг» (1967), «Хай напомніць гэта дата, хто забыў пра сорак пяты!» (1970), «Народу-герою слава» (1973), «Мільённы трактар „Беларус“» (1975), «Вытворчая гімнастыка» (1976), «Правілы ДАІ — правілы твае» (1980) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганцэвіч Рыгор Самуілавіч // Беларускі саюз мастакоў. 1938—1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 148.
  • Ганцэвіч Рыгор Самуілавіч : [плакат «Хай напомніць гэта дата, хто забыў пра сорак пяты!»] // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 32.
  • Ганцевич Григорий Самуилович, художник-плакатист, Минск : [плакат «Слава табе, камсамол»] // Художники Советской Белоруссии. Минск : Беларусь, 1976. С. 75.
  • Мастацтва 60-х — сярэдзіна 70-х гадоў. Графіка // Гісторыя беларускага мастацтва : у 6 т. Т. 6. Пачатак 1960-х — сярэдзіна 1980-х гг. / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]; рэд. тома В. І. Жук. Мінск, 1994. 375 с. : іл. Са зместу: Р. Ганцэвіч. С. 117, 118, 120, 282, 284.
  • Плакат : [узгадваецца Р. Ганцэвіч] // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 303—305.