Палац мастацтва (Мінск)
Славутасць | |
Палац мастацтва | |
---|---|
![]() | |
53°54′37,19″ пн. ш. 27°34′46,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктар | С. Мусінскі, Н. Краўкова |
Дата пабудовы | 1973 год |
![]() |
Рэспубліканская мастацкая галерэя, да 1991 года Палац мастацтва — мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, размешчаная ва ўласным будынку ў Мінску па адрасе вул. Казлова, 3.
Будынак Палац мастацтва пабудаваны ў 1973 г. па праекце архітэктараў С. Мусінскага і Н. Краўковай. Прызначаны для правядзення перыядычных персанальных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Прапагандуе выяўленчае мастацтва, арганізоўвае экскурсіі, кансультацыі, лекцыі, сустрэчы з мастакамі[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Пілоны падтрымліваюць галоўны верхні аб’ём, прарэзаны жалезабетоннымі рэбрамі і падзелены на 2 часткі: ніжняя абліцавана керамічнай пліткай, верхняя мае стужачнае зашкленне і завершана высунутым карнізам. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна, вылучаны казырком і тэрасай з лесвіцай. У аздобе інтэр'ера выкарыстаны натуральны камень, дрэва, дэкаратыўная тынкоўка[1].
Палац мае тры выставачныя залы — жывапісу (плошча 1450 м²), графікі (плошча 670 м²) і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (плошча 500 м²); вестыбюль з антрэсолямі (плошча 745 м2), якія таксама выкарыстоўваюцца для экспазіцый, канферэнц-залу на 100 месцаў, кафэ-бар. Дадатковай экспазіцыйнай плошчай для скульптуры і керамікі ў летні час з’яўляецца невялікі ўнутраны дворык з дэкаратыўнымі вадаёмамі і малымі архітэктурнымі формамі[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
- Б. А. Крэпак, А. А. Воінаў (архітэктура). Мастацкая галерэя рэспубліканская Беларускага саюза мастакоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац мастацтва (Мінск)
- artpalace.by — афіцыйны сайт Палаца мастацтва