Рыдан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рыдан - у беларускім фальклоры князь, які ператварыўся ў раку Дзвіну.

Змест легенды[правіць | правіць зыходнік]

Князь Рыдан славіўся сваім незлічоным багаццем, вянцом якога была залатая карона, схаваная за дванаццаццю дзвярыма, дванаццаццю замкамі. Калі карону выносілі на свет, то ад яе ззяння ноч ператваралася у дзень, зіма - ў лета. Але князі-суседзі скралі цудоўную карону за дапамогай чараўнікоў і знахараў: калі тыя краналіся замкоў разрыў-травой - замкі адчыняліся, калі сеялі сон-траву - уся варта засынала.

Рыдан паслаў наўздагон свайго сына Дняпра. Той пабег хутка, але пачаў выбівацца з сіл. Пачуў гэта Рыдан і паслаў на дапамогу другога сына - Сожа. Бацька доўга чакаў сыной, але, не дачакаўшыся, сумна прамовіў: "Бадай нам, дзеткі, слязьмі разліцца". Але як раз тады ішоў такі момант, калі ўсё, што сказана, адразу здзесніваецца. Князь-бацька і яго сыны ператварыліся ў рэкі. Дняпро пацёк садамі і лугамі, Сож - балотамі і імхамі, а былы князь Рыдан (цяпер Дзвіна) - куды вочы глядзяць.

Этымалогія імя[правіць | правіць зыходнік]

Імя "Рыдан" паходзіць ад сярэдневечнай назвы Дзвіны - "Эрыдан".

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

"Сож" на сайце "Родныя вобразы"(недаступная спасылка)