Рынга (спартыўная гульня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кальцо для гульні ў рынга
Пляцоўка для гульні ў рынга

Рынга (польск.: ringo) — спартыўная гульня з адным ці двума кольцамі, у якой два гульцы ці дзве каманды спаборнічаюць на спецыяльнай пляцоўцы, падзеленай сеткай. Мэта гульні — накіраваць адно ці два кальцы над сеткай, каб яно ці яны дакрануліся пляцоўкі суперніка, і прадухіліць такую ж спробу з яго боку. Розыгрыш кальца (кольцаў) адбываецца да іх падзення ці да каманды суддзі «стоп». Падчас розыгрышу гулец можа атрымаць 1 ці 0 пунктаў, а каманда ад 0 да 2 пунктаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гульня рынга зарадзілася ў 1959 годзе. Упершыню ў яе пачалі гуляць у Рэспубліцы Польшча, а заснавальнікам і стваральнікам стаў Уладзімір Стрыжэўскі. У той час ён быў капітанам зборнай каманды Польшчы па фехтаванні. Стрыжэўскі не змог паехаць разам з камандай у спартыўны лагер, каб падрыхтавацца да выступлення на чэмпіянаце свету ў Турыне. Ён быў вымушаны асобна ад каманды рыхтавацца да выступлення.

У працэсе падрыхтоўкі з’явілася новая спартыўная гульня рынга, якая і дапамагла яму заваяваць срэбраны медаль у камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце свету па фехтаванню на шпагах.

Інвентар[правіць | правіць зыходнік]

Інвентаром для спартыўнай гульні рынга з’яўляецца гумавае круглае кальцо вагой 160—165 г, дыяметрам 17 см з дэкампрэсійнай адтулінай і рыфлёнай ніжняй і верхняй яго часткай. Уласцівасці кальца даюць магчымасць звесці траўматызм пальцаў да мінімуму.

Пляцоўка[правіць | правіць зыходнік]

Для гульні ў рынга можа выкарыстоўвацца валейбольная пляцоўка (9х18 метраў) і сетка (243 см). У асабістым першынстве пляцоўка на метр вузей (8х18 метраў). Варта адзначыць, што спаборніцтвы па гэтым відзе спорту праводзяцца сярод людзей рознага ўзросту, таму памеры пляцоўкі могуць вар’іравацца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Відэа[правіць | правіць зыходнік]