Рэвальвер Colt Detective Special
Рэвальвер Colt Detective Special | |
---|---|
Апісанне | |
Тып: | Рэвальвер |
Гісторыя мадэлі | |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 0.59 кг |
Даўжыня, мм: | 171 мм |
Даўжыня ствала, мм: | 54 мм |
Калібр, мм: | .38 |
Патроны: | .38Spl |
Боезабеспячэнне: | убудаваны барабанны магазін на 6 патронаў |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Colt Detective Special — цэльнарамны з вугляродзістай сталі кароткаствольны шасцізарадны рэвальвер з УСМ падвойнага дзеяння, у асяроддзі прыхільнікаў стралковай зброі адносіцца да класа «snubnosed», «snubbies» (бел.: «кірпаты») ці «belly guns» (бел.: літар. «зброя за пазухай»). Як вынікае з назвы «Detective Special», зброя такога класа арыентавана на ўтоенае нашэнне і ўжыванне пераважна паліцыянтамі, апранутымі ў грамадзянскае — дэтэктывамі а таксама супрацоўнікамі спецслужбаў. Упершыню прадстаўлены ў 1927 годзе рэвальвер не быў падобны на існыя тады на рынку іншыя ўзоры стралковай зброі утоенага нашэння, якія мелі пераломную раму і маглі страляць маламагутнымі патронамі ці былі больш рэвальвераў з укарачвальным ствалом і дзяржальняй. Detective Special, магчыма, стаў першым цэльнарамным рэвальверам вышэйшага класа, з самага пачатку распрацоўкі прыстасаваным для ўтоенага нашэння, прызначаным для стральбы зараджаным у адкідальны налева барабан патронам .38Spl, прызнаным адным з самых магутных патронаў 1920-х гадоў.