Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Чэхіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэвалюцыя 1848—1849 гг. у Чэхіі — буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Чэхіі, адна з еўрапейскіх рэвалюцый 18481849 гг.

Прычыны і задачы рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Задачамі рэвалюцыі было ўсталяванне грамадзянскіх правоў і свабод, ліквідацыя феадальных перажыткаў. Апроч глыбокага крызісу палітычнай сістэмы нагодай да рэвалюцыі паслужылі міжэтнічныя супярэчнасці ў шматнацыянальнай дзяржаве, імкненне Чэхіі да культурна-палітычнай аўтаноміі.

Серыя карцін часоў Пражскага паўстання

Храналогія рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

У Чэхіі пад уплывам рэвалюцыі ў Вене была створана нацыянальная гвардыя, высунуты патрабаванні аўтаноміі Чэхіі ў складзе Аўстрыйскай імперыі і ўвядзення дэмакратычных свабод, арганізаваны адмысловы Нацыянальны камітэт для падрыхтоўкі рэформ і склікання земскага сейма. Аўстрыйскі імператар прызнаў раўнапраўе чэшскай і нямецкай моў на тэрыторыі Чэхіі. Францішак Палацкі ў адказ на ідэю аб’яднання Германіі высунулі праграму «аўстраславізму», сутнасць якой складалася ў пераўтварэнні імперыі ў федэрацыю раўнапраўных нацый пры захаванні адзінства дзяржавы. Выбары ў Франкфурцкі парламент у Чэхіі былі байкатаваны.

24 мая ў Празе адкрыўся Славянскі з’езд прадстаўнікоў славянскіх народаў імперыі з мэтай аб’яднання нацыянальных рухаў супраць пангерманскай небяспекі. Пасля майскіх падзей у Вене па Чэхіі пракацілася хваля страйкаў і мітынгаў рабочых. Неўзабаве быў сфарміраваны Часовы ўрадавы камітэт з удзелам Палацкага і Карла Браўнера, які заявіў пра непрызнанне распараджэнняў венскага ўрада. У той жа час да Прагі былі сцягнуты войскі генерала Віндышгрэца. 15 чэрвеня пачаўся артылерыйскі абстрэл сталіцы, а 17 чэрвеня Прага капітулявала. У краіне пачаліся масавыя арышты ўдзельнікаў рэвалюцыі, былі зачынены рэвалюцыйныя арганізацыі і газеты. Рэвалюцыя ў Чэхіі была падушана.

Літаратура і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]