Рэвізора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Рэвізора» (руск.: Ревизорро) — шоу, якое выходзіць штосераду на тэлеканале «Пятница!» з 4 чэрвеня 2014 года. З’яўляецца аналагам украінскага тэлешоу «Рэвізор».

Аб праграме[правіць | правіць зыходнік]

Шоу «Рэвізора» ацэньвае якасць паслуг розных публічных устаноў: гатэляў, хостэлаў, рэстаранаў, кафэ, клубаў, аквапаркаў і іншых грамадскіх месцаў, якія прадстаўляюць рознага роду паслугі наведвальнікам. Здымкі першага выпуску ў горадзе Стаўрапаль пачаліся ў лютым 2014 года.

На сайце тэлеканала «Пятница!», жыхары розных гарадоў пакідаюць водгукі аб наведанных імі грамадскіх установах. На аснове гэтых водгукаў, супрацоўнікі праграмы «Ревизорро» складаюць спіс месцаў для праверкі. Сэнс праграмы заключаецца ў тым, што здымачная група без папярэджання, наведвае грамадскае месца, для таго каб яго супрацоўнікі не змаглі падрыхтавацца да іх візіту, і паказвае гледачам праграмы плюсы і мінусы гэтай установы. У некаторых выпусках праграмы ўдзельнічаюць гледачы, якія разам з вядучай карыстаюцца паслугамі устаноў, правяраюць якасць ежы і чысціню памяшканняў.

Уладальнікі ўстаноў нярэдка прапаноўваюць грошы супрацоўнікам «Рэвізора», для таго каб яны загадзя папярэдзілі іх пра візіт здымачнай групы і паказалі іх установу ў больш выгадным для тэлегледачоў святле[крыніца?]. Аднак супрацоўнікі праграмы адпрэчваюць падобныя прапановы, так як сэнс праграмы заключаецца менавіта ў бесстароннім сведчанні і дэманстрацыі фактаў рэчаіснасці.

Вядучыя[правіць | правіць зыходнік]

З самага пачатку трансляцыі тэлеперадачы «Рэвізора» вядучай праграмы з’яўлялася Алена Лятучая. У красавіку 2016 года стала вядома, што Лятучая пакідае пасаду вядучай і стане прадзюсарам праграмы і тэлеканала[1].

13 красавіка пасаду вядучай праграмы афіцыйна заняла Вольга Раманоўская. 13 кастрычніка 2016 года Алена Лятучая вярнулася ў праект.

30 кастрычніка 2017 года Лятучая са скандалам сышла з тэлеканала «Пятніца!» на «Першы канал», дзе стала весці новы праект «Лятучы атрад», але ў студзені 2018 года праграма была закрыта. 15 лістапада 2017 года новай вядучай «Рэвізора» стала Настасся Самбурская. Прэм’ера 6-га сезона з Настассяй Самбурскай адбылася 30 студзеня 2018 года.

З 7-га сезона яе сувядучай стала Іда Галіч. Сам фармат праграмы быў зменены. Вядучыя ацэньвалі гастранамічныя славутасці гарадоў.

З 8-га сезона вядучай шоу стала Ксенія Мілас. Быў вернуты стары фармат.

Вядучыя Сезоны
Рэвізора Рэвізора. Дзеці Рэвізора: Медыцына
1 2 3 4 5 6 7 8 1 2 3 1 2
Алена Лятучая
Вольга Раманоўская
Настасся Самбурская
Іда Галіч
Ксенія Мілас
Ірына Уханава
Аксана Шчарбакова

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]