Будынак газеты «Гродзенская праўда»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак газеты «Гродзенская праўда»
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1985
Колькасць паверхаў 4
Архітэктар Людміла Аляксандраўна Вільчко
Карыстальнік Гродзенская праўда

Рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты «Гродзенская праўда» — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Антонава, 25. Пабудаваны ў 1985 годзе па праекце архітэктара Л. Вільчко.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Запраектаваны ў комплексе з раней пабудаванымі будынкамі друкарні і звязаны з імі крытым пераходам. Будынак 4-павярховы, цагляны, галоўным фасадам арыентаваны на вул. Антонава. У аснове кампазіцыі — спалучэнне выступаючага лесвічна-ліфтавага аб’ёму з працяглым фасадам. Для аздаблення фасадаў выкарыстана непаліваная керамічная плітка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гродненская правда» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.