Людміла Аляксандраўна Вільчко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людміла Аляксандраўна Вільчко
Дата нараджэння: 21 студзеня 1935(1935-01-21) (84 гады)
Месца нараджэння:
Муж: Яўген Альфонсавіч Вільчко
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Людміла Аляксандраўна Вільчко (руск.: Людмила Александровна Вильчко; нар. 21 студзеня 1935, г. Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1958 годзе архітэктурнае аддзяленне будфака Уральскага політэхнічнага інстытута імя С. М. Кірава. Удзельніца выстаўкі рысункаў да V кангрэсу Міжнароднага Саюза архітэктараў у 1958 годзе.

У 19581959 гадах працавала сарэйшым архітэктарам у інстытуце Цюменьпраект у Свярдлоўску, у 19591960 гадах інжынерам-архітэктарам ва Уралэнергамантажы. У 19601961 гадах у Гродзенскім Аблпраекце, старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар АКМ.

У 19691971 і 19711973 гадах дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У Саюзе архітэктараў БССР з 1971 года. У 19711975 гадах у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, начальнік АПМ; З 1975 года у Гроднаграмадзянпраекце, галоўны архітэктар праектаў АКМ-1, у 19791988 гадах у АКМ-3. З 1988 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Свярдлоўскчыгунпраект». З таго ж года ў Свярдлоўскім аддзяленні Саюза архітэктараў.

Жыве ў Гродне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Усяго выканана праектаў больш за 30, з іх у суаўтарстве — 5, аўтарскіх — 18 і ў якасці кіраўніка (ГАП) — 8.

Сярод прац: 9-павярховы жылы дом з крамай і атэлье па вул. Горкага (1965); мікрараён «Пярэселка-4» (1967); 9-павярховы жылы дом з будбанкам (пабудаваны ў 19711972) — усе ў Гродне; дом гасцінічнага тыпу ў г. Смаргоні (1978); мікрараён па вул. Лумумбы ў г. Слоніме (19791981); будынак дарожна-будаўнічага трэста ў Гродне (1980).

Конкурсныя працы: Дом грамадзянскіх абрадаў у Гродне (закрыты, 1970, II прэмія); рэканструкцыя млына на р. Ласасянка пад рэстаран (унутраны, 1977, I месца).

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Яўгенам Вільчко.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалямі да 60-годдзя Кастрычніка, «3а доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»; Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитекторы Екатеринбурга и Свердловской области. — Екатеринбург : Уральский рабочий , 2003. — 430 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]