Рэдукаваная фотаметрычная велічыня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рэдукава́ная фо́таметры́чная велічыня́фотаметрычная велічыня, утвораная па матэматычнай мадэлі лінейнага спектральна-адытыўнага для разгляданай з'явы прыёмніку:

дзе — пераводны множнік ад адзінак энергетычных велічынь да адзінак, ужывальных у дадзенай сістэме рэдукаваных велічынь; — адносная спектральная адчувальнасць рэальнага або мадэльнага фотапрыёмніка.

У залежнасці ад выгляду крывой спектральнай адчувальнасці можна пабудаваць некалькі сістэм рэдукаваных фотаметрычных велічынь. У цяперашні час толькі адна такая сістэма — сістэма светлавых велічынь — з'яўляецца міжнародна-прызнанай. Сьстэма светлавых велічынь заснаваная на крывой спектральнай адчувальнасці чалавечага вока, адаптаванага да дзённага зроку.

Таксама можна вызначыць сістэму рэдукаваных фотаметрычных велічынь для бактэрыцыднага дзеяння, гадоўлі раслін, карцынагеннага дзеяння выпраменьвання, або напрыклад для жывёльнага зроку — бо ў шматлікіх жывёл крывыя спектральнай адчувальнасці вачэй не супадаюць з чалавечай крывой. Па гэтай прычыне вымярэнне колькасці святла пры дапамозе звычайных люксметраў пры вопытах, напрыклад, на пацуках, трэба рабіць з асцярогай — люксметр па прынцыпе свайго дзеяння выкарыстоўвае крывую спектральнай адчувальнасці чалавечага вока і колькасць святла, атрыманая пацукамі не будзе супадаць з паказаннямі прыбора.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • ДАСТ 26148—84
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.