Рэйд на Пулу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйд на Пулу
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Тонучы «Viribus Unitis»
Тонучы «Viribus Unitis»
Дата 1 лістапада 1918
Месца Пула, цяпер Харватыя
Вынік Затапленне крэйсера „Jugoslavija” (раней „Viribus Unitis”)
Праціўнікі
Flag of Italy (1861–1946).svg Каралеўства Італія Flag of the State of Slovenes, Croats and Serbs.svg Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Камандуючыя
Паала Эміліа Таон дзі Рэвель Янка Вукавіч
Сілы бакоў
1 тарпедны катар MAS
2 дыверсанты
Узмоцнены порт,
каля 20 караблёў
Страты
  1 крэйсер затоплены,
50-400 матросаў[1]

Рэйд на Пулу — марскі рэйд праведзены 1 лістапада 1918 года двума афіцэрамі Каралеўскіх ВМС Італіі.

Мэтай рэйду было знішчэнне караблёў аўстра-венгерскага флота, які стаяў у заліве ў Пуле. Аўстрыйцы перадалі ўвесь флот новастворанай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сербаў за некалькі гадзін да рэйду. Новым камандуючым флотам стаў афіцэр ВМС Аўстра-Венгрыі Янка Вукавіч. Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў абвясціла нейтралітэт і праінфармавала пра гэта краіны Антанты адразу пасля пераходу войска 31 кастрычніка. Аднак італьянскія баявыя плыўцы Рафаэле Расеці і Рафаэле Паалучы не ведалі пра гэта і прымацавалі да корпуса флагмана «Viribus Unitis» (пераназванага «Jugoslavija») міны, якія ўзарваліся раніцай. Гэта прывяло да патаплення карабля і гібелі 400 членаў экіпажа разам з камандуючым флотам Вукавічам[2].

Зноскі

  1. Schicksal der absurden Art, m.b.H., STANDARD Verlagsgesellschaft
  2. Slučaj bojnog broda 'Viribus Unitis' Архівавана 25 верасня 2015., Stepan Bernadić Kula