Антанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анта́нта (ад фр.: Entente Cordiale — сардэчная згода) — міждзяржаўны ваенна-палітычны блок, заснаваны ў 1904—1907 г. Францыяй, Вялікабрытаніяй і Расіяй супраць Траістага саюзу. Падчас Першай сусветнай вайны (1914—1918) Антанта аб’ядноўвала каля 20 дзяржаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Расія выйшла з Антанты, што стала адной з прычын падтрымкі членамі Антанты Польшчы, Літвы, Латвіі і інш. сіл у іх барацьбе супраць савецкай улады. Спроба самастойнай інтэрвенцыі Антанты ў Савецкую Расію прывяла да паражэння і распаду блока.[1]

Зноскі

  1. Кізіма 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.