Рэмка Эвенепул
Рэмка Эвенепул | |
---|---|
нідэрл.: Remco Evenepoel | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | шашэйны веласпорт і футбол |
Клуб | Soudal Quick-Step[d], Acrog-Tormans[d] і Forte Young CT[d] |
Нарадзіўся |
25 студзеня 2000[1] (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 171 см |
Вага | 62 кг |
![]() |
Рэмка Эвенепул (нідэрл.: Remco Evenepoel; нар. 25 студзеня 2000 г., Алст, Фламандскі рэгіён) — бельгійскі шашэйны велагоншчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў сваю спартыўную кар’еру ў якасці футбаліста. Ва ўзросце пяці гадоў далучыўся да бельгійскага «Андэрлехта». Калі яму было адзінаццаць гадоў, перайшоў у маладзёжную акадэмію нідэрландскага ПСВ Эйндховен, але ва ўзросце чатырнаццаці гадоў зноў вярнуўся ў «Андэрлехт». Паспеў згуляць за зборную Бельгіі ва ўзроставай катэгорыі U15 і U16.
Пасля шэрагу няўдач і расчараванняў у 2017 годзе перайшоў у веласпорт, у якім выступаў яго бацька, Патрык Эвенепул. У красавіку дэбютаваў у сваёй першай гонцы, а праз два месяцы атрымлівае сваю першую перамогу.
У ліпені 2018 года атрымаў перамогі ў індывідуальнай і групавой гонках на Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў. Праз чатыры дні падпісвае прафесійны кантракт з камандай Quick-Step Floors на два гады. У верасні ў той жа ўзроставай катэгорыі становіцца чэмпіёнам свету ў індывідуальнай і групавой гонках.
У пачатку жніўня 2019 года атрымаў першую перамогу на гонцы Сусветнага тура UCI — Класіцы Сан-Себасцьяна.
Зноскі
- ↑ Remco Evenepoel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ProCyclingStats