Рэстаранны панадворак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Тыповы рэстаранны панадворак у гандлёвым цэнтры ў Манрэалі
Рэстаранны панадворак у Каракасе

Рэстаранны панадворак або фуд-корт (англ.: food court) — зона харчавання ў гандлёвым цэнтры, гасцініцы, аэрапорце, на вакзале ці, у некаторых выпадках, асобным будынку, дзе наведвальнікам прапануюць паслугі адразу некалькі прадпрыемстваў харчавання, якія маюць агульную залу для харчавання. У некаторых універсітэтах і школах рэстаранныя панадворкі могуць дапоўніць або замяніць традыцыйныя кафэтэрыі.

Першы паспяховы рэстаранны панадворак адчыніўся ў сакавіку 1974 года ў гандлёвым цэнтры «Парамус Парк» у Нью-Джэрсі. Раней у 1971 годзе рэстаранны панадворак адчыніўся ў Плімутскім мітынг-цэнтры, але неўзабаве быў закрыты з-за недахопу гасцей і невялікага асартыменту.

Прынцып рэстаранных панадворкаў заключаецца ў тым, што наведвальнік заказвае ежу і напоі ў адной з установаў харчавання, размешчаных у памяшканнях, і самастойна прыносіць заказ у агульную залу. Некаторыя харчовыя прадпрыемствы могуць прапанаваць паслугі афіцыянта. Характэрныя паўночнаамерыканскія і еўрапейскія рэстаранныя панадворкі маюць сеткі хуткага харчавання, такія як McDonald’s і Sbarro, таксама магчыма наяўнасць некалькіх дробных прыватных прадпрымальнікаў. Выбар кухні розны: у вялікіх рэстаранных панадворках можна знайсці зусім розныя харчовыя кампаніі: ад вялікай сеткі да малога бізнесу, якія прапануюць традыцыйную ці нацыянальную кухню. У шматлікіх рэстаранных панадворках ёсць некалькі аддзелаў, якія прадаюць гатовыя стравы для пакупнікоў дома.

Існаванне рэстаранных панадворкаў звязана, перш за ўсё, з эканамічнасцю і здольнасцю наведвальніка выбіраць розныя стравы пры наведванні аднаго і таго ж месца, што забяспечвае вялікую колькасць пастаянных наведвальнікаў. Эфектыўнасць рэстаранных панадворкаў забяспечваецца таксама выкарыстаннем аднаразовага посуду, таннай і простай ў доглядзе мэблі для палягчэння ўборкі і зніжэння выдаткаў на эксплуатацыю залы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]