Роберт Васілевіч Грынкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. Грынкевіч)
Роберт Васілевіч Грынкевіч
Дата нараджэння 20 красавіка 1941(1941-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 2021(2021-10-03) (80 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Член у

Роберт Васілевіч Грынкевіч (20 красавіка 1941, Баранавічы — 3 кастрычніка 2021) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працаваў у Бабруйскай майстэрні Магілёўскага аблпраекта, з 1967 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Баранавіцкім архітэктурна-канструктарскім аддзеле Брэстграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года.

Жыў у Брэсце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кінатэатр «Кастрычнік» у Баранавічах

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дзіцячая паліклініка (у сааўтарстве з Л. Макарэвічам)[1], жылыя дамы па вул. Гогаля і кафэ «Агеньчык» па вул. Энгельса (1966), шматпавярховая забудова вул. Мінскай (1967—1972) у Бабруйску, кінатэатр «Кастрычнік» (1977, у сааўтарстве з Л. Макарэвічам[1]), праекты забудовы мікрараёнаў Паўночны-1, Усходні-1, 2, 4, Паўднёвы-3 (1970—1986) у Баранавічах.

Зноскі

  1. а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]