Перайсці да зместу

Кастрычнік (кінатэатр, Баранавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кастрычнік
53°07′56″ пн. ш. 26°01′13″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі мадэрнізм[d]
Архітэктар Роберт Васілевіч Грынкевіч і Леанід Васілевіч Макарэвіч
Будаўніцтва 19751977 гады
Map

«Кастрычнік» — кінатэатр у Баранавічах, размешчаны па вуліцы Леніна, 2. Замыкае ўсходні бок плошчы Леніна.

Кінатэатр «Кастрычнік» у Баранавічах адчыніўся 6 лістапада 1947 года[1] ў будынку, выкананым у стылі савецкай неакласікі. У 1975—1977[1] гадах будынак кінатэатра рэканструяваны па праекце архітэктараў Р. Грынкевіча[2] і Л. Макарэвіча[3] ў стылі мадэрнізму.

Капітальны рамонт глядзельнай залы з заменай састарэлага абсталявання праведзены ў 2010 годзе[1].

Кампазіцыя прамавугольнага ў плане будынка заснавана на спалучэнні простых архітэктурных форм з багатым вонкавым афармленнем (тэракотавая тынкоўка з выкарыстаннем фарфоравай крошкі і слюды). Галоўны фасад і частка бакавых упрыгожаны дэкаратыўнай рашоткай з алюмінію. Мае 2 глядзельныя залы на 800 і 500 месцаў, касавую залу, фае. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны сучасныя на той час матэрыялы[2].

Зноскі

  1. а б в Описание кинотеатра Октябрь г. Барановичи
  2. а б В. Ф. Валошын. «Кастрычнік» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.
  3. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • В. Ф. Валошын. «Кастрычнік» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.