Бабруйск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бабруйск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Старшыня гарвыканкама
Першая згадка
1387
Плошча
96,4[1] км²
Вышыня цэнтра
157 ± 1 м
Насельніцтва
  • 208 611 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Нацыянальны склад
беларусы — 83,06 %,
рускія — 13,22 %,
украінцы — 1,89 %,
іншыя — 1,83 %[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 225
Паштовыя індэксы
213801–213830
Аўтамабільны код
6
СААТА
7410000000
Афіцыйны сайт
Бабруйск на карце Беларусі ±
Бабруйск (Беларусь)
Бабруйск
Бабруйск (Магілёўская вобласць)
Бабруйск

Бабру́йск[4] (трансліт.: Babrujsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна. Порт на р. Бярэзіне. За 110 км ад Магілёва. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў. Насельніцтва 217 940 чал. (2017)[5].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Бабруйска паходзіць ад рэчкі Бабруі (Бабруйкі), што на месцы цяперашняга Бабруйска ўцякае ў Бярэзіну.

Назва Бабруя балцкага паходжання. Корань звязаны з літоўскім bebras, babras, прускім bebrus «бабёр», далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр»[6].

У назве Бабруя корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -uj-, які таксама ў літоўскім «бабровым» гідроніме Bebrujis[7].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць меркаванне, што магчыма ў часы Русі на месцы сучаснага Бабруйска існавала сяло, жыхары якога займаліся рыбалоўствам і бабровым промыслам. У першыню згадваецца пад 1387 годам (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек). Цэнтр воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім, меў магдэбургскае права. У XIV—XVIII ст. існаваў Бабруйскі замак. З 1565 годзе ў Рэчыцкім павеце. Спалены войскамі Януша Радзівіла ў 1649 годзе, потым казакамі пад час вайны 1654—1667 гадоў. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. цэнтр Бабруйскага павета, 22.1.1795 атрымаў герб. Сімволіка герба цесна звязана з тым, што на Чорным і Балтыйскім морах у той час пачалося будаўніцтва флоту, павялічылася патрэба ў мачтавым лесе, які сплаўлялі па Бярэзіне і Бярэзінскай воднай сістэме. У 1807—1836 гг. пабудавана Бабруйская крэпасць, 10 жніўня 1810 года Аляксандр I зацвердзіў план будаўніцтва крэпасці. У 1812 годзе гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу напалеонаўскіх войскаў.

У 1836 годзе ў Бабруйску пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя[8]. У 1897 годзе — 28,7 тыс. жыхароў (71 % яўрэі), дзейнічала 40 сінагог. У 1892—1914 гадах дзейнічалі Бабруйскія лесапільныя заводы (усяго 10 заводаў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і іншае. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (ад 194 у 1913 годзе).

З кастрычніка 1919 да 10 ліпеня 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 1924 г. цэнтр Бабруйскай акругі, з 1927 — Бабруйскага раёна. З 1938 года горад абласнога падпарадкавання.

У Вялікую Айчынную вайну акупаваны 28.6.1941, акупанты стварылі ў горадзе 4 лагеры смерці, дзе знішчылі каля 100 тыс. чал. Пасля пачатку 24.6.1944 наступальнай аперацыі «Баграціён» войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага 27.6.1944 быў утварыўся т.зв. «Бабруйскі кацёл», у акружэнні апынуліся дывізіі 9-й палявой арміі Вермахта колькасцю каля 40 тыс. чал. «Бабруйскі кацёл» быў ліквідаваны 28.6.1944, на наступны дзень (29.6.1944) горад быў цалкам вызвалены. 22.9.1944 года была створана Бабруйская вобласць (скасавана ў 1954 годзе). Стварэнне вобласці спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада. Пачалося актыўнае будаўніцтва новых прадпрыемстваў: Завод гумава-тэхнічных вырабаў (1952), Мясакамбінат (1956), Завод трактарных дэталей і агрэгатаў (1959), Футравая фабрыка (1960), Малочны завод (1967). У 1960 годзе пачынаецца будаўніцтва Шыннага камбіната, 1.1.1972 выпушчана першая пакрышка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1897 — 28,7 тыс. чал. (71 % яўрэі)
  • XXI стагоддзе: 2004 — 220,8 тыс. чал.; 2006 — 219,1 тыс. чал.; 2009 — 215 092 чал.[3]; 2015 — 218 263 чал.[9]; 2016 — 217 975 чал.[10]; 2017 — 217 940 чал.[5]

У 1980-я многія жыхары горада эмігрыравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію і Ізраіль. Аднак і сёння яўрэйская абшчына Бабруйска з’яўляецца адной з буйнейшых у краіне. 23 кастрычніка 1988 пачалося аднаўленне яўрэйскай абшчыны горада, быў урачыста адкрыты Клуб яўрэйскай культуры. Створана яўрэйскае дабрачыннае таварыства «Рахамім» (з іўрыта: «Міласэрнасць») і дзейнічае дабрачынны цэнтр сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі «Хесэд». Выходзіць гарадская газета абшчыны — «Гешэр» («Мост»). Для веруючых іўдзеяў адкрыты дзве сінагогі.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Бабруйск
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 9,9 14,9 20,6 28,6 31,7 33,1 35,3 38,0 33,1 26,1 17,5 12,0
Сярэдні максімум, °C −2,6 −1,3 4,6 13,0 19,6 22,4 24,6 23,8 17,8 11,0 3,4 −0,9
Сярэдняя тэмпература, °C −5,5 −5 0,0 7,3 13,1 16,3 18,4 17,3 12,3 6,5 0,7 −3,5
Сярэдні мінімум, °C −8,5 −8,6 −4,7 1,5 6,6 10,2 12,2 10,9 6,7 2,0 −2 −6,2
Абсалютны мінімум, °C −34,6 −32,3 −27,2 −8,4 −4,1 −0,6 3,3 1,0 −4,7 −12,5 −23,8 −30,7
Норма ападкаў, мм 38,6 31,7 39,4 42,9 53,4 88,9 84,1 58,4 53,5 51,4 40,6 39,6
Крыніца: Бабруйск надвор'е і клімат

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы хімічнай, машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай, вытворчасці будматэрыялаў прамысловасці.

ААТ «Белшына». ААТ «Бабруйскі гідролізны завод». РУПП «Бабруйскаграмаш» з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання Беларусі. ААТ «ТаіМ» («Тармазныя апараты і механізмы») — буйнейшы ў СНД вытворца пнеўматармазных механізмаў для грузавай аўтатэхнікі. ААТ «Спецаўтатэхніка». ААТ «Бабруйсксельмаш». ААТ «Бабруйская мэблевая фабрыка».

У 2004 створана сумеснае амерыканска-беларускае прадпрыемства ЗАТ "Піваварная кампанія «Сябар», самы малады і адзін з самых паспяховых вытворцаў піва ў Беларусі.

Цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Гасцініцы «Бабруйск», «Юбілейная», «Фенікс», «Турыст» (уведзена ў 2006, 198 месцаў). Бальнеагразевы курорт «Бабруйск» (санаторый імя У. І. Леніна, санаторый-прафілакторый «Фандок» і санаторна-аздараўленчы комплекс «Шыннік»), дзіцячы санаторый «Вясёлка». Бабруйск — вядомы цэнтр ганчарнага промыслу, т.зв. бабруйскай керамікі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Абрахам ван Вестэрфельд. Узяццё Бабруйска войскам Януша Радзівіла

Бабруйскі краязнаўчы музей, Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага. Тэатр драмы i камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча.

У 2006 прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі».

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

1.10.1997 створаны Бабруйскі філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (пазней ліквідаваны). Дзейнічаюць Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага, Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны тэхнікум і інш.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 пачалося будаўніцтва Лядовага палаца. Зноў створаны хакейны клуб «Шыннік», каманда якога з’яўлялася шматразовым чэмпіёнам БССР па хакеі.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Белая царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Леніна

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Государственный земельный кадастр Республики Беларусь» Архіўная копія ад 15 ліпеня 2019 на Wayback Machine (на 1 студзеня 2017 г.)
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. а б Вынікі перапісу 2009 года
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  5. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
  7. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.
  8. Таўціева З. Х. Бабруйская метэаралагічная станцыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 205.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]