Сабор Святога Патрыка (Нью-Ёрк)
| Хрысціянскі сабор | |
| Сабор Святога Патрыка | |
|---|---|
| англ.: St. Patrick's Cathedral | |
| Від сабора з Ракфелер Цэнтра | |
| 40°45′31″ пн. ш. 73°58′35″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Нью-Ёрк, Манхэтэн |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Архідыяцэзія Нью-Ёрка |
| Тып будынка | Сабор |
| Архітэктурны стыль | Неаготыка |
| Архітэктар | Джэймс Рэнвік малодшы |
| Дата заснавання | 1858 |
| Будаўніцтва | 1858—1878 гады |
| Вышыня | 100 м |
| Матэрыял | мармур Такаха[d] |
| Стан | Дзеючы сабор |
| Сайт | saintpatrickscathedral.org |
Сабор Св. Патрыка (англ.: St. Patrick's Cathedral) — каталіцкі храм у Нью-Ёркк, выбітны помнік неаготыкі. Сабор унесены ў рэгістр нацыянальных гістарычных помнікаў ЗША (англ.: National Historic Landmark). Гэта самы вялікі, пабудаваны ў неагатычным стылі, каталіцкі храм ЗША[1]. Сабор святога Патрыка з'яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Нью-Ёрка. Сабор размешчаны на скрыжаванні Пяцідзясятай вуліцы і Пятай авеню, насупраць будынка Ракфелер-цэнтра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва храма пачалося ў 1858 годзе і завяршылася ў 1878 годзе (працы былі прыпынены на час Грамадзянскай вайны). Асвячэнне сабора адбылося 25 мая 1879 года. Вежы былі дабудаваны ў 1888 годзе.
Паміж 1927 і 1931 гадамі сабор быў адрэстаўраваны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Сабор выбудаваны з белага і карычневага мармуру, здабытага ў Нью-Ёрку і Масачусетсе. Даўжыня сабора — 332 фута (101 м), вышыня вежаў — 330 футаў (100 метраў). У мінулым вежы сабора былі адной з архітэктурных дамінант горада, але зараз сабор заціснуты з усіх бакоў больш высокімі небаскробамі. Сабор можа ўмясціць 2 200 чалавек.
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт Архівавана 23 мая 2007.
