Самазвал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
БелАЗ-75570

Самазвал — грузавы спецыялізаваны аўтамабіль, прычэп або паўпрычэп з кузавам (часцей бункернага тыпу), механічна (як правіла, гідраўлічны) ненахіляемы для выгрузкі грузу або з прымусовай разгрузкай (напрыклад, шнекам). Таксама існуюць самазвалы, для выгрузкі якіх прымяняецца нахіл усяго аўтамабіля пры дапамозе тэлескапічных пад'ёмнікаў. Самазвалы прымяняюцца для перавозкі навалочных, або сыпкіх, ці іншых грузаў, прыдатных для такой выгрузкі, якая робіцца з дапамогай іх перакульвання з кузава. Самазвалы класіфікуюцца:

  • Па тыпу выгрузкі (нахілам або прымусова)
  • Па накіраванні выгрузкі (убок, назад)
  • Па тыпу кузава (бункер, платформа, ролерны бункер, ролерная платформа)

Хоць грузападымальнасць самазвала менш, чым у аналагічнага грузавіка з фіксаванай грузавой платформай, тым не менш самазвалы выгадныя з-за скарачэння часу на разгрузку. Самазвалы адрозніваюць па спосабе разгрузкі - задняя, бакавая, двухбаковая і універсальная разгрузка на ўсе бакі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).