БелАЗ-75570
БелАЗ-75570 | |
---|---|
Вытворца | БелАЗ |
Месца вытворчасці | Жодзіна |
Тып | Кар'ерны самазвал |
Дапушчальныя нагрузкі | |
Грузападымальнасць | 90 т |
Вікісховішчы | на
БелАЗ-75570 — кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 90 тон, распрацаваны як машына высокага тэхнічнага ўзроўню новага класа груза-пад'ёмнай на шынах радыяльнай канструкцыі 27.00R49 з гідра-механічнай трансмісіяй.
За аснову пры распрацоўцы канструкцыі прынята накіраванне на дасягненне высокай надзейнасці самазвала і рэсурсу не менш за 600 тысяч км. прабегу з забеспячэннем аптымальных паказчыкаў па ўдзельным сабекошце транспартных работ, прадукцыйнасці, працаёмкасці тэхнічнага абслугоўвання і рамонту, высокай камфартабельнасці на працоўным месцы аператара, што дазваляе забяспечыць высокія тэхніка-эканамічныя паказчыкі пры эксплуатацыі і дастатковую канкурэнтаздольнасць.
У канструкцыі самазвала ужытыя новыя тэхнічныя рашэнні па цэлым шэрагу вузлоў, сілавых элементаў і сістэм з выкарыстаннем сучасных камплектуючых вырабаў.
Прадугледжана камплектацыя самазвала наступнымі вузламі і сістэмамі:
- дызельнага рухавіка рабочым аб'ёмам 30 дм³ магутнасцю 783 кВт (1050 к.с.), які адпавядае нормам экалагічнасці TIER I;
- аўтаматычнай гідрамеханічнай трансмісіі 6+1;
- дыскавых тормазаў сухога тыпу пярэдніх колаў і многадыскавых ахлаждальных маслам задніх колаў з асобнай гідраўлічнай сістэмай астуджэння. Сістэма астуджэння задніх колаў з'яўляецца эфектыўным тормазам-запавольвацелем, якія забяспечваюць рух самазвала з грузам пад ўхіл у патрабаваным дыяпазоне хуткасцяў;
- аб'яднанай гідраўлічнай сістэмы рулявога кіравання і сістэмы перакульвання кузава для спрашчэння канструкцыі і павышэння безадмоўнасці эксплуатацыі;
- камфартабельнай двухмеснай кабіны новага пакалення, якая адпавядае ўсім патрабаваннем міжнародных стандартаў з сістэмай бяспекі «ROPS»;
- пнеўмагідраўлічнай падвескі з новым накіравальным апаратам, якая забяспечвае зададзены рэсурс эксплуатацыі і высокакамфартабельныя ўмовы працы кіроўцы;
- камбінаванай сістэмай пажаратушэння з дыстанцыйным кіраваннем;
- аўтаматычнай сістэмай змазкі;
- сістэмы кантролю загрузкі і расходу паліва;
- тэлеметрычных сістэмы кантролю ціску ў шынах;
- сістэмы дыягностыкі;
- кандыцыянерам;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кар'ерны самазвал БелАЗ-75570 Архівавана 28 сакавіка 2010. (руск.)