Сандра Нурмсалу
Сандра Нурмсалу | |
---|---|
эст.: Sandra Nurmsalu | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1988[1] (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, скрыпачка |
Інструменты | скрыпка і вакал |
Жанры | поп-музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сандра Нурмсалу (эст.: Sandra Nurmsalu, нар.6 снежня 1988, Алаверэ, Эстонія) — эстонская спявачка і скрыпачка, салістка гурта «Urban Symphony», які прадстаўляў Эстонію на конкурсе песні Еўрабачанне 2009. Сандра Нурмсалу выканала асноўную партыю песні Rändajad, якая заняла 6-е месца ў фінале Еўрабачання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Талінскае музычнае вучылішча імя Георга Отса па класе поп- і джаз-вакалу.
Да ўдзелу ў Еўрабачанні Сандра грала і спявала ў фолк-гуртах «Pillipiigad» (на працягу 7 гадоў) і «Virre» (на працягу 3 гадоў). У Эстоніі атрымала шырокую вядомасць пасля ўдзелу ў папулярным эстонскім конкурсе маладых выканаўцаў «Kaks takti ette» (Два такты наперад), дзе яна заняла 4-е месца.
Сандра ў 2009 таксама выступала ў рэаліці-шоў Эстонія шукае суперзорку (Eesti otsib superstaari) (аналогу англійскага Idol). Кожны ўдзельнік павінен быў абраць эстонскага выканаўцу, у дуэце з якім павінен быў праспяваць. Канкурсант От Лепланд, пазней пераможца конкурсу, абраў Сандру для выканання «Rändajad».
З’яўляецца адным з актыўных сяброў фонду абароны бяздомных жывёл.
Актыўным вяртаннем да пеўчай кар’еры стала выкананне сінгла «Sel Teel» сумесна з гуртом Sinine.
У кастрычніку 2012 года Сандра адправілася ў тур разам з многімі іншымі эстонскімі артыстамі, каб адсвяткаваць 100-годдзе эстонскага кіно і музыкі, выконваючы канцэрты на пляцоўках у Таліне, Пярну і Тарту.
У канцы 2012 года Сандра абвясціла аб сваім уласным канцэрце пад назвай «Rändajad», аднайменнага з яе першым сінглам сумесна з папулярным гуртом «Urban Symphony».
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 ліпеня 2016.