Санкт-Пецярбургскі крэматорый
Крэматорый | |
Санкт-Пецярбургскі крэматорый | |
---|---|
59°59′31″ пн. ш. 30°27′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1973 |
Сайт | gup-ritualuslugi-spb.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санкт-Пецярбургскі крэматорый — крэматорый, размешчаны на паўночным усходзе Санкт-Пецярбурга, у Чырвонагвардзейскім раёне. Адносіцца да Санкт-Пецярбургскага ДУП «Рытуальныя паслугі». Адзіны крэматорый на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга і сумежных рэгіёнаў.
Пабудаваны ў 1970—1973 гадах па праекце архітэктараў А. С. Канстанцінава, Д. С. Гольдгара, Н. М. Захар’інай. Размешчаны ў гістарычным раёне Ручаі, па Шафіраўскім праспекце, дом 12. У крэматорыі працуюць 14 печаў, 9 рытуальных залаў (цэнтральны, вялікі, тры сярэднія і чатыры малыя), калумбарый, могілкі, кафэ і медпункт.
На тэрыторыі крэматорыя знаходзіцца рытуальнае агенцтва № 5 (уваходзіць у структуру ТАА «Санкт-Пецярбургская рытуальная кампанія»).
У цяперашні час у крэматорыі спальваюць да 150 трупаў у дзень.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1