Санта-Сесілія-Акатытлан
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Santa_Cecilia_Acatitlan.jpg/280px-Santa_Cecilia_Acatitlan.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Pyramid_of_Santa_Cecilia.jpg/280px-Pyramid_of_Santa_Cecilia.jpg)
Санта-Сесілія-Акатытлан, ці проста Акатытлан, аст.: Acatitlán, «месца сярод трыснёгаў» — археалагічны помнік культуры чычымекаў. Знаходзіцца ў пас. Санта-Сесілія, муніцыпалітэт Тлальнепантла-дэ-Бас, штат Мехіка, каля горада Мехіка. У старажытнасці помнік размяшчаўся на паўночна-заходнім узбярэжжы вялікага возера Тэскока.
Гэты горад культуры чычымекаў быў цесна звязаны з іншым помнікам, Тэнаюка, які ў тую эпоху быў палітычным і рэлігійным цэнтрам чычымекаў. Пазней абодва гарады пакарылі ацтэкі, і яны працягвалі існаванне пад уладай Тэначтытлана, аж да перамогі над ацтэкамі іспанскіх канкістадораў у 1521 годзе. Пасля заваявання іспанцамі Мексікі Акатытлан прыходзіць у заняпад, і неўзабаве, нараўне са шматлікімі іншымі месаамерыканскімі гарадамі, яго руйнуюць, каб здабыць камень для збудавання шматлікіх хрысціянскіх цэркваў.
Побач з месцам раскопак у 1961 г. быў адкрыты археалагічны музей.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- SOLIS OLGUIN, F.R. La escultura Mexica del Museo de Santa Cecilia Acatitlan. Instituto Nacional de Antropología e Historia, México 1977.
- Альва Иштлильшочитль, Фернандо де.. История народа чичимеков, его поселения и обоснования в стране Анауак. . www.bloknot.info (22 сакавіка 2010). — пер. с исп. - В. Талах, Украина, Киев, 2010. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 23 сакавіка 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-Сесілія-Акатытлан