Сант’яга Бернабеу (стадыён)
Выгляд
| | |
| Арыгінальная назва | Estadio Santiago Bernabéu |
| Былыя назвы | Нуэва Эстадыа Чамарцін |
| Месцазнаходжанне | Мадрыд, Іспанія |
| Закладзены | 27 кастрычніка 1944 |
| Пабудаваны | 1947 |
| Адкрыты | 14 снежня 1947 |
| Кошт узвядзення |
288,342,653 Іспанскіх песет (€ 1,732,943) |
| Архітэктар |
Муньяс Монастэрыа Алеман Салер |
| Уладальнік | Рэал Мадрыд |
| Хатняя каманда |
|
| Умяшчальнасць | 81 044 |
| Памеры поля |
105 m × 68 m (344 ft × 223 ft) |
| Сайт |
bernabeu.realmadrid.com/… bernabeu.realmadrid.com/… (ісп.) |
Стадыён «Сант'яга Бернабеу» (ісп.: Estadio Santiago Bernabéu) — футбольны стадыён, размешчаны ў сталіцы Іспаніі Мадрыдзе. З'яўляецца хатняй арэнай футбольнага клуба «Рэал Мадрыд», таксама часам на ім праводзіць матчы зборная Іспаніі.
Стадыён мае 4-ю, вышэйшую катэгорыю УЕФА. Змяшчае 81,044 гледачоў.
Пабудаваны ў 1947 годзе, пазней быў названы ў гонар прэзідэнта «Рэала» Сант'яга Бернабеу, у гады праўлення якога клуб выйграў шэсць Кубкаў еўрапейскіх чэмпіёнаў і мноства ўнутраных трафеяў.
«Сант'яга Бернабеу» прымаў фіналы чэмпіянату Еўропы 1964 і чэмпіянату свету 1982 года. Таксама на арэне чатыры разы праходзіў фінал самага прэстыжнага клубнага спаборніцтвы Еўропы - Лігі чэмпіёнаў: у 1957, 1969, 1980 і 2010 гадах.
