Ліга чэмпіёнаў УЕФА
![]()
| |
Заснаваны: | 1955 |
---|---|
Рэарганізаваны: | 1992 |
Краіна: | Еўропа (УЕФА) |
Кол-ць каманд: | 32 (групавы этап) 79 (усяго) |
Дзеючы чэмпіён: | ![]() |
Найбольш тытулаваны: | ![]() |
Бягучы сезон | |
![]() | |
Ліга чэмпіёнаў УЕФА (англ.: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА.
Са свайго першага сезона 1955/1956 і да сезона 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў (англ.: European Champion Clubs’ Cup). З сезона 1992/1993 спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сістэмы на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матча на нейтральным стадыёне.
Пераможцамі турніру станавіліся 23 клубы, 13 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 18 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца іспанскі «Рэал Мадрыд», які перамагаў 14 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца англійскі клуб «Манчэстэр Сіці», які 10 чэрвеня 2023 года ў фінале ў Стамбуле перамог італьянскі «Інтэрнацыянале» з лікам 1:0.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў быў заснаваны ў 1955 годзе па прапанове французскага спартыўнага журналіста і рэдактара «L'Équipe» Габрыэля Ано. Ідэя аб кантынентальным футбольным турніры наведала Ано пасля заяваў англійскай прэсы аб тым, што «Вулверхэмптан Уондэрэрс», які перамог восенню 1954 года «Спартак» і «Гонвед», з’яўляецца наймацнейшым клубам свету. У сваёй газеце Ано адказаў, што для выяўлення наймацнейшага клуба трэба правесці спаборніцтва, якое ўключае ў сябе і хатнія, і гасцявыя матчы. Ужо на наступны дзень Ано апублікаваў магчымы праект турніру, а ў студзені 1955 года прайшоў першы Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.
У перыяд з 1960 па 2004 гады ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў ўдзельнічаў у цяпер адмененым Міжкантынентальным кубку супраць ўладальніка паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс. Зараз пераможца Лігі чэмпіёнаў удзельнічае ў клубным чэмпіянаце свету — турніры пад эгідай ФІФА.
Фундатары
[правіць | правіць зыходнік]У момант заснавання Лігі было вырашана, што фундатарам турніру не могуць быць больш за 8 кампаній. Па ўмовах пагаднення гэтыя кампаніі атрымліваюць 4 рэкламных шчыты па перыметры поля, пэўную колькасць квіткоў на кожны матч і прысутнасць лагатыпаў кампаній на перадматчавых і пасляматчавых інтэрв’ю. Таксама гэтыя кампаніі атрымліваюць рэкламны час у перапынках паміж таймамі матчаў Лігі чэмпіёнаў.
У цяперашні час афіцыйнымі фундатарамі Лігі чэмпіёнаў з’яўляюцца:
Таксама з турнірам супрацоўнічаюць:
- Adidas (па кантракце з УЕФА, як пастаўшчык мячоў на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай)
- Konami (як стваральнік афіцыйнай відэагульні Лігі чэмпіёнаў)
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Камандная
[правіць | правіць зыходнік]Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]Спіс найлепшых клубаў у гэтым турніры ўзначальвае іспанскі «Рэал Мадрыд», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна з перамогай у Кубку чэмпіёнаў) 14 разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілан», 6 разоў — англійскі «Ліверпул» і мюнхенская «Баварыя», 5 разоў — іспанская «Барселона», 4 разы — нідэрландскі «Аякс» з Амстэрдама.
Клуб | П | Ф | КФ | Выйграныя фіналы | Прайграныя фіналы |
---|---|---|---|---|---|
![]() |
14 | 3 | 17 | 1956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1966, 1998, 2000, 2002, 2014, 2016, 2017, 2018, 2022 | 1962, 1964, 1981 |
![]() |
7 | 4 | 11 | 1963, 1969, 1989, 1990, 1994, 2003, 2007 | 1958, 1993, 1995, 2005 |
![]() |
6 | 5 | 11 | 1974, 1975, 1976, 2001, 2013, 2020 | 1982, 1987, 1999, 2010, 2012 |
![]() |
6 | 4 | 10 | 1977, 1978, 1981, 1984, 2005, 2019 | 1985, 2007, 2018, 2022 |
![]() |
5 | 3 | 8 | 1992, 2006, 2009, 2011, 2015 | 1961, 1986, 1994 |
![]() |
4 | 2 | 6 | 1971, 1972, 1973, 1995 | 1969, 1996 |
![]() |
3 | 3 | 6 | 1964, 1965, 2010 | 1967, 1972, 2023 |
![]() |
3 | 2 | 5 | 1968, 1999, 2008 | 2009, 2011 |
![]() |
2 | 7 | 9 | 1985, 1996 | 1973, 1983, 1997, 1998, 2003, 2015, 2017 |
![]() |
2 | 5 | 7 | 1961, 1962 | 1963, 1965, 1968, 1988, 1990 |
![]() |
2 | 1 | 3 | 2012, 2021 | 2008 |
![]() |
2 | 0 | 2 | 1979, 1980 | - |
![]() |
2 | 0 | 2 | 1987, 2004 | - |
![]() |
1 | 1 | 2 | 1967 | 1970 |
![]() |
1 | 1 | 2 | 1983 | 1980 |
![]() |
1 | 1 | 2 | 1986 | 1989 |
![]() |
1 | 1 | 2 | 1993 | 1991 |
![]() |
1 | 1 | 2 | 1997 | 2013 |
![]() |
1 | 1 | 2 | 2023 | 2021 |
![]() |
1 | 0 | 1 | 1970 | - |
![]() |
1 | 0 | 1 | 1982 | - |
![]() |
1 | 0 | 1 | 1988 | - |
![]() |
1 | 0 | 1 | 1991 | - |
![]() |
0 | 3 | 3 | - | 1974, 2014, 2016 |
![]() |
0 | 2 | 2 | - | 1956, 1959 |
![]() |
0 | 2 | 2 | - | 2000, 2001 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1957 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1960 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1966 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1971 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1975 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1976 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1977 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1978 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1979 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1984 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 1992 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 2001 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 2004 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 2006 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 2019 |
![]() |
0 | 1 | 1 | - | 2020 |
Асабістая
[правіць | правіць зыходнік]Бамбардзіры
[правіць | правіць зыходнік]№ | Імя | Г | М | ГГ | Гады | Клубы |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
140 | 183 | 0.77 | 2003—2022 | ![]() ![]() ![]() |
2 | ![]() |
129 | 163 | 0.79 | 2005—2023 | ![]() ![]() |
3 | ![]() |
91 | 111 | 0.82 | 2011—… | ![]() ![]() ![]() |
4 | ![]() |
90 | 152 | 0.59 | 2006—2023 | ![]() ![]() |
4 | ![]() |
71 | 142 | 0.50 | 1995—2011 | ![]() ![]() |
Па колькасці гульняў
[правіць | правіць зыходнік]№ | Імя | М | Клубы |
---|---|---|---|
1 | ![]() |
183 | ![]() ![]() ![]() |
2 | ![]() |
177 | ![]() ![]() |
3 | ![]() |
163 | ![]() ![]() |
4 | ![]() |
152 | ![]() ![]() |
5 | ![]() |
151 | ![]() |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Ліга чэмпіёнаў УЕФА на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Навіны Лігі Чэмпіёнаў
- Гісторыя Лігі чэмпіёнаў УЕФА(недаступная спасылка). УЕФА. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2011. Праверана 30 снежня 2011. (руск.)
- 50 гадоў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў(недаступная спасылка). УЕФА. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2011. Праверана 30 снежня 2011. (англ.)
- Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў і Ліга чэмпіёнаў УЕФА . RSSSF. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 30 снежня 2011. (англ.)