Сан-Амбросіа
Выгляд
| Сан-Амброзіа | |
|---|---|
| ісп. Isla de San Ambrosio | |
Размяшчэнне вострава на карце архіпелага Дэсвентурадас (крайні справа) | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 2,2 км² |
| Найвышэйшы пункт | 479[1] м |
| Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
| Размяшчэнне | |
| 26°20′37″ пд. ш. 79°53′24″ з. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| Вобласць | Вальпараіса |
| Правінцыя | Вальпараіса |
Сан-Амбросіа (ісп.: Isla de San Ambrosio) — невялікі незаселены вулканічны востраў у Ціхім акіяне. Разам з суседнім востравам Сан-Фелікс уваходзіць у склад архіпелага астравоў Дэсвентурадас, размешчанага ў 850 км ад узбярэжжа Чылі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча вострава складае каля 2,2 км², даўжыня — 3,5 км, шырыня — да 1,5 км. Найвышэйшы пункт вострава ўзвышаецца над узроўнем мора на 479 м.
