Сапраўдныя кобры (Naja) — род змей сямейства аспідавых.
Вядома 14 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўднёвай і Сярэдняй Азіі. Найбольш вядома кобра індыйская, або змяя-акулярніца (N. naja), з светлым малюнкам накшталт акуляраў на шыі, капская (N. nivea), чорна-белая (N. melanoleuca) і інш.
Даўжыня да 2 м, зрэдку да 2,5 м. Цела моцна выцягнугае, з доўгім хвастом і гладкай луской. Узбуджаныя кобры прымаюць своеасаблівую позу: падымаюць пярэднюю частку цела вертыкальна над зямлёй, трымаючы галаву гарызантальна, і расшыраюць дыскападобна шыю. Ядавітыя. Некаторыя віды здольны выпырскваць яд на адлегласць да 2 м, імкнучыся папасці праціўніку ў вочы.