Сарата (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сарата
Характарыстыка
Даўжыня
  • 119 км
Басейн 1 250 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 46°32′10″ пн. ш. 29°26′34″ у. д.HGЯO
Вусце Sasyk Lagoon
 • Каардынаты 45°48′06″ пн. ш. 29°40′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Sasyk Lagoon

Краіна
physical
Сарата (рака)
Сарата (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сарата (рум.: Sărata) — рака ў Малдове і Украіне, упадае ў возера-ліман Сасык (Кундук). Даўжыня 120 км, плошча басейна 1250 км².

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вярхоўі ў Малдове, затым цячэ ў Адэскай вобласці Украіны, пераважна па Прычарнаморскай нізіне. Даліна пераважна трапецападобная, схілы спадзістыя, разбіты ярамі і балкамі, шырыня даліны 1-2 км, глыбіня 40-50 м. Шырыня поймы 0,5 км. Рэчышча звілістае, на асобных участках выпрастанае. Нахіл ракі 1 м/км. Асноўныя прытокі злева: Кіпчак, Бабэй, Джалар. Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Улетку перасыхае. Лядовае покрыва няўстойлівае, са студзеня да канца лютага — пачатку сакавіка.

Маюцца шлюзы, створана 2 невялікія вадасховішчы. Вада выкарыстоўваецца для арашэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сарата // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)