Сара Шэстрэм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сара Шэстрэм
Sarah Sjöström 2013 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя плаванне[d][2]
Клуб Södertörns SS[d] і Energy Standard[d]
Нарадзілася 17 жніўня 1993(1993-08-17)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 182 см[1]
Вага 68 кг і 76 кг[1]
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Сара Фрэдрыка Шэстрэм (швед. Sarah Fredrika Sjöström; нар. 17 жніўня 1993 годзе, Рэнінгэ, камуна Салем, лен Стакгольм) — шведская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 2016 года, 8-разовая чэмпіёнка свету і 11-разовая чэмпіёнка Еўропы. Спецыялізуецца ў плаванні батэрфляем і вольным стылем на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў[3][4][5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выйграла залаты медаль у сваім першым фінале сусветнага чэмпіянату ў Рыме ў 2009 годзе, а праз чатыры гады заваявала «золата» і «срэбра» у Барселоне.

Рэкардсменка свету на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем з 5 ліпеня 2014 года. Рэкардсменка свету на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем з 2 жніўня 2015 года. Экс-рэкардсменка свету на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у 2009—2012 гадах (захоўвае рэкорд Еўропы на гэтай дыстанцыі). Рэкардсменка Швецыі на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў вольным стылем, а таксама 100 метраў на спіне.

Прадстаўляла Швецыю на Алімпійскіх гульнях 2008, 2012 па і 2016 гадоў.

На чэмпіянаце свету 2019 года ў карэйскім Кванджу, 22 ліпеня, заваявала сярэбраны медаль на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, на фінішы саступіла Маргарэт Мак-Ніл 0,39 секунды.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 https://www.rio2016.com/en/athlete/sarah-sjostrom Праверана 11 жніўня 2016.
  2. (unspecified title)FINA. Праверана 2 мая 2022.
  3. Sarah Sjöström (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 16 жніўня 2013.
  4. Sarah Sjöström (sarahsjo) у Твітэры
  5. Lane 9 News Archive: FINA World Championships, Swimming: Flash! Sweden's Sarah Sjostrom Lowers World Record in 100 Fly Архівавана 22 жніўня 2011 года.