Гэта сапрафітны грыб, які расце гніючых ствалах і галінах дрэў, як правіла, пакрытых пластом лістоты або глебы, адзіночна і невялікімі групамі[1]. Саркасціфа сустракаецца ў шыракалістых і змешаных лясах[1].
Чашападобны аскакарп (пладовае цела аскаміцэтаў) з’яўляецца ў прахалодныя месяцы: зімой або ранняй вясной. Яркі чырвоны колер унутранай паверхні пладовага цела даў назву віду і знаходзіцца ў кантрасце з больш светлай знешняй часткай грыба. Чырвоны колер грыба прываблівае першых вясенніх мошак, мух і павукоў, каб яны разнеслі яго споры па наваколлі. Птушкі таксама не супраць напіцца вадзіцы з маленькіх сподачкаў[1].
У народнай медыцыне парашок з сушанага грыба выкарыстоўваюць як кроваспыняльны сродак[1]. Ядомасць грыба невызначана[1], аднак у любым выпадку грыб мае невялікі памер, занадта пругкую мякаць і адносна нізкае плоданашэнне і таму не прыцягвае грыбнікоў.